23-гадовага грамадзяніна Ірака, які накіроўваўся з боку Польшчы ў Беларусь і не меў дакументаў, затрымалі ў раёне вёскі Рынкаўцы. Мужчына пры сабе меў мабільны тэлефон і 200 еўра.

Іншаземец спрабаваў апраўдаць свой незаконны «візіт» турыстычнымі мэтамі, паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага памежнага камітэта.

Мужчына прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за незаконнае перасячэнне мяжы, парушэнне правілаў знаходжання і перададзены польскаму боку.