Электразапраўку на Сацыялістычнай вуліцы ўсталюе БНБ-Банк, піша «Вячэрні Гродна».
— Ужо хутка ў офіс можна будзе прыехаць не толькі па фінансавых пытаннях, але і каб «падзарадзіцца». Пры гэтым зарадка будзе абсалютна бясплатнай, а доступ да яе — максімальна просты: не спатрабяцца мабільныя дадаткі, рэгістрацыі або карты. Магчыма, станцыя будзе разлічана на зарадку двух машын адначасова, — распавяла начальнік упраўлення маркетынгу ААТ «БНБ-Банк» Ірына Русанава.
Станцыя з’явіцца дзякуючы праграме, якая праводзіцца банкам, па садзейнічанні развіццю электратранспарту і зараднай інфраструктуры ў Беларусі.
Станцыя для электракараў працуе у Ашмянах з лютага 2015 года. У кастрычніку такая ж адкрыта паблізу пагранпераходу «Брузгі» на АЗС «Беларуснафта».
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…