Электразапраўку на Сацыялістычнай вуліцы ўсталюе БНБ-Банк, піша “Вячэрні Гродна“.
– Ужо хутка ў офіс можна будзе прыехаць не толькі па фінансавых пытаннях, але і каб “падзарадзіцца”. Пры гэтым зарадка будзе абсалютна бясплатнай, а доступ да яе – максімальна просты: не спатрабяцца мабільныя дадаткі, рэгістрацыі або карты. Магчыма, станцыя будзе разлічана на зарадку двух машын адначасова, – распавяла начальнік упраўлення маркетынгу ААТ «БНБ-Банк» Ірына Русанава.
Станцыя з’явіцца дзякуючы праграме, якая праводзіцца банкам, па садзейнічанні развіццю электратранспарту і зараднай інфраструктуры ў Беларусі.
Станцыя для электракараў працуе у Ашмянах з лютага 2015 года. У кастрычніку такая ж адкрыта паблізу пагранпераходу “Брузгі” на АЗС “Беларуснафта”.