У Гродне турыстам прапануюць паглядзець на месцы здымкаў любімых фільмаў, паведамляе БЕЛТА. У абласным цэнтры здымалася звыш 50 кінастужак. Гараджанам і гасцям горада нагадаюць пра гэта інфармацыйныя стэнды і тэматычныя арт-аб'екты.
Адзін з першых стэндаў з’явіўся на вуліцы Курчатава: непадалёк ад былой вёскі Дзевятоўка здымалі вядомы фільм «Белыя Росы».
Акрамя інфармацыйных стэндаў і спецыяльных пюпітраў, на якіх размешчаны кадры з фільма, апісанне карціны, у Гродне з’явяцца білборды, каваныя арт-аб'екты і нават пано са сцэнай аднаго з фільмаў. Усе працы плануецца завяршыць да красавіка 2018 года. Таксама па месцах здымкаў любімых фільмаў правядуць спецыяльны турыстычны маршрут.
Кінематаграфічная кар’ера абласнога цэнтра пачалася ў 1956 годзе са здымкаў фільма «Міколка-паравоз». Жыхары горада ў першую чаргу ўспамінаюць камедыю 1984 года «Белыя Росы». Сёння так называецца жылы мікрараён, які ўзнік побач, а пра месца здымкаў нагадвае захаваны калодзеж. Гэты фільм увекавечаны на алеі кіно першым. У Гродне здымалі стужку «Мяне клічуць Арлекіна», якая прагрымела на ўвесь Савецкі Саюз, германска-беларускі фільм «Бабін яр», серыял «СМЕРШ», «Дняпроўскі рубеж». Яшчэ адзін «гродзенскі» фільм «Праз могілкі» Віктара Турава па рашэнні ЮНЕСКА увайшоў у лік ста найбольш значных фільмаў пра вайну. Многія жыхары рэгіёну розных пакаленняў памятаюць пра свой удзел у здымках гэтых і іншых кінастужак.
Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…
На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…
Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…
У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…
Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…
На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…