У Гродне па вуліцы Курчатава на мосце насупраць будынка ўпраўлення МНС адбылася моцная аварыя. BMW, па словах відавочцаў, ехала з вуліцы Дзяржынскага, на дарозе аўтамабіль моцна развярнула і машыну стукнула левым бокам у слуп. У выніку аварыі моцна пацярпеў кіроўца, якога ратавальнікі МНС цягам гадзіны дэблакавалі з машыны, пасажырка моцна не пацярпела.
«Праз удар машыну склала недзе на 30 градусаў, кіроўцу заціснула ў салёне аўто. Разам з ім у аўтамабіле была дзяўчына. Яна пачувае сябе нармалёва, з пашкоджанняў была заўважная толькі парваная на спіне куртка, відавочны шок і моцнае хваляваньне. Кіроўца атрымаў пашкоджаньні галавы і ног, якія былі заціснутыя зламанымі падчас удару дэталямі аўто. Не меней як паўтары гадзіны супрацоўнікі МНС намагаліся вызваліць чалавека з машыны, што й зрабілі нарэшце», — напісала ў допісе фэйсбуку відавочца аварыі Volha Krapotsina.