Здароўе і спорт

«Пока Гродно! Это было незабываемое путешествие!!!» Расійскі абаронца развітаўся з «Нёманам»

Пра тое, што дасведчаны расійскі абаронца Сяргей Дарафееў пакіне «Нёман» інфармацыя з’явілася 8 лістапада. Праз тыдзень хакеіст апынуўся ў Казахстане ў камандзе «Арлан» з горада Кашкетаў.

Пасля таго як Дарафееў пакінуў «Нёман», ён не забыўся развітацца з горадам і яго заўзятарамі:

«Пока Гродно! Это было незабываемое путешествие! Огромное спасибо болельщикам за теплый прием. Новых побед, удачи и всем благополучия! Вы лучшие! Только „Неман“, только Гродно!», — напісаў абаронца на сваёй старонцы у Вконтаке".

Варта адзначыць, што Дарафееў ў складзе «Нёмана» быў прызнаны лепшым абаронцам Беларусі мінулага сезону.

У гэтым сезоне 31-гадовы гулец абароны правёў 8 гульняў у рэгулярным чэмпіянаце Беларусі і набраў 3(0+3) балы за «Нёман», пры паказчыку карыснасці «+4». У мінулым сезоне легіянер набраў 41(17+24) бал у 39 гульнях, пры паказчыку карыснасці «+32».

Замест Дарафеева шэрагі «Нёмана» папоўніў iншы расійскі абаронца Раман Дзерлюк, які раней выступаў у КХЛ. Хакеіст ужо правёў матч за гродзенскі клуб і вызначыўся выніковай перадачай

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна закрылася крама спорттавараў, якая працавала больш за 30 гадоў

Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…

28 красавіка 2025

Фільм на кітайскай раскажа пра Гродна і яго «інвестыцыйную прывабнасць»

Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…

28 красавіка 2025

У Гродне з’явіўся амерыканскі дэсерт — печыва з рознымі начыннямі

У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…

28 красавіка 2025

Назву гурта Dzieciuki і яго сацсеткі прызналі «экстрэмісцкімі». Падобна, што «экстрэмісцкай» стала і першая беларускамоўная газета

Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…

27 красавіка 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць дом з ажурным балконам за 60 метраў ад Нёмана

У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…

26 красавіка 2025

Школьнікі з Гродна трапілі пад прафілактыку за «зігаванне» і нацысцкую сімволіку

Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…

25 красавіка 2025