Фінансаванне праекта па капітальным рамонце будынка абласной філармоніі ўзнавілася ў межах абласной інвестыцыйнай праграмы, піша “Гродзенская праўда”.
Разынкай абноўленай філармоніі абяцаюць зрабіць архітэктурную кампазіцыю “Гукі музыкі”, якую распрацаваў “Гроднаграмадзянпраект”.
Гэтак у вестыбюлі з’явіцца дарожка ў выглядзе клавішаў фартэпіяна, выкладзеная з чорнага і белага мармуру. Сцены і гардэробную стойку аздобіць падсветка з ужываннем каменю онікс.
Праект робяць на Гродзенскім камнеапрацоўчым заводзе, каштоўныя пароды каменю прывязуць з Італіі.


