Першыя дзве елкі Гродна – галоўныя – з’явяцца да канца лістапада на дзвюх цэнтральных плошчах. Канструкцыі для іх пачалі падвозіць з панядзелка 21 лістапада.
На Савецкай елка будзе штучнай, на Леніна – з “жывых” дрэў. На вуліцы Савецкай неўзабаве распачнецца ўстаноўка навагодніх рамак. Дадатковая святочная ілюмінацыя таксама з’явіцца ў парку Жылібера і іншых месцах горада. Гэтай будуць займацца супрацоўнікі “Гарсвятла”.
“Мы ўжо пачалі працаваць і падрыхтоўваць горад да святаў. Рыхтуем канструкцыі елак на плошчах. Хутка будзем падвозіць і “жывыя” елкі. Да святаў горад будзе абавязкова ўпрыгожаны. Без сюрпрызу тут не абыдзецца”, – распавёў Hrodna.life галоўны інжынер “Гарсвятла” Аляксандр Трафімчык.
