Рэстаран «Рэтра-Піца» абновіць фармат. Тут змяніўся інтэр'ер, а неўзабаве з’явіцца сцэна для выступу музычных гуртоў.
Перазагрузка піцэрыі доўжылася тыдзень. За кошт устаноўкі барнай стойкі павялічылася колькасць пасадачных месцаў.
«Мы зрабілі рамонт, замянілі мэблю, а ў выхадныя ў нас будзе жывая музыка. Для гэтага ў нас з’явіцца сцэна», — распавёў Hrodna.life уладальнік установы Аляксандр Грык.
За некалькі дзён да рамонту, Hrodna.life тэставаў установу з літоўскімі турыстамі. Тады акрамя кухні мы адзначылі інтэр'ер і музыку.
«Рэтра-Піца» адкрылася ў цэнтры Гродна ў 2004 годзе. Сёння гэта самая старая дзеючая піцэрыя ў горадзе.