Ноч у выцвярэзніку абыходзіцца яго “кліентам” у 57 рублёў. Адначасова “адпачыць” тут могуць 11 чалавек і вольных коек амаль не бывае – паведамляе сайт абласной міліцыі.
18 лістапада новы выцвярэзнік адведаў старшыня гарадзенскага аблвыканкаму Уладзімір Краўцоў. Суправаджаў яго начальнік УУС Гродзенскага аблвыканкаму Вадзім Сіняўскі.

У ізалятары некалькі пакояў, сярод якіх і “жаночы” – на два ложкі.

За ўсімі пакоямі вядзецца відэаназіранне.

Месціцца выцвярэзнік па адрасе вул. Чырвонаармейская, 11.
Стары выцвярэзнік месціўся ў даваенным будынку на вул. Сыракомлі, 15 і быў зачынены два гады таму з-за таго, што не адпавядаў санітарным нормам і нормам бяспекі.

Яшчэ адной прычынай закрыцця выцвярэзніка былі вялікія выдаткі на яго ўтрыманне.
Па колькасці выпітых літраў спірта на аднаго чалавека Беларусь стабільна займае адно з першых месцаў у свеце.
Упэўніцца ў гэтым можна з дапамогай змешчанай ніжэй інтэрактыўнай мапы.
Фота uvd.grodno.by


