Здароўе і спорт

«Нёман» прайграў БАТЭ і даў магчымасць барысаўчанам вярнуцца на першае месца

У перадапошнім туры чэмпіянату Беларусi «Нёман» у суботу 18 лістапада гасцяваў у барысаўскага БАТЭ, які вядзе гонку за залатыя медалі. Матч паміж супернікамі атрымаўся складаным у якім гледачы ўбачылі шмат барацьбы. Нягледзячы на тое, што «Нёман» на працягу паловы матчу вёў у ліку, у выніку гродзенская каманда прайграла барысаўчанам 3:1.

«Нёман» першым адкрыў лік у матчы на 12-й хвіліне з дапамогай пенальці. Абаронца БАТЭ Мiлуновiч памыліўся з перадачай свайму галкіперу. Мяч перахапіў Глеб, які ўцёк на рандэву з Шчарбіцкім. Брамнік барысаўчан у выніку сфаліў і суддзя паказаў на кропку. Адзінаццаціметровы рэалізаваў Валерый Жукоўскі.

Пасля ўзяцця варот БАТЭ, гродзенцы старалiся добра абараняцца i на контратаках пагражаць суперніку. Гаспадары ў сваю чаргу шмат атакавалі, але прабіць Журава ў першым тайме ім не ўдалося.

У другой частцы матчу барысаўчане працягнулі ісці наперад і ўсё бліжэй падбіраліся да варот Журова. І на 56-й хвіліне БАТЭ здолеў усё-такі зраўняць лік у матчы. Пасля навеса ў штрафную дакладна галавой сыграў Сігневіч.

Каманда Ігара Кавалевіч спрабавала усімі сіламі дацягнуць да канца асноўнага часу нічыйны лiк, але на 78-й хвіліне, Радзівонаў, які выйшаў на замену здолеў забіць важны для БАТЭ гол і вывеў сваю каманду наперад. Але як паказаў відэазапіс, нападаючы адправіў мяч у вароты «Нёмана» з дапамогай рукі.

На 87-й хвіліне гаспадары і зусім дабілі «Нёман», зрабіўшы лiк 3:1. Дакладным ударам адзначыўся Гардзяйчук.

Такім чынам БАТЭ абыграў «Нёман» і за тур да канца чэмпіянату ўзначаліў турнірную табліцу з 67 ачкамі. «Нёман» жа апусціўся на 6-е месца і мае 46 ачкоў, але пры гэта ўсё яшчэ мае шанцы стаць чацвёртым («Дынама-Брэст» i «Тарпеда-БелАЗ» маюць па 48).

БАТЭ — «Нёман» — 3:1

Ігар Кавалевіч пасля матчу:

— Віншую БАТЭ. Улічваючы нашы цяжкасці са складам (рэд. «Неман» гуляў без Савіцкага, Рудзіка, Бебе і Савасьцьянава), мы правялі нядрэнны матч. Не хапіла сіл. Нават у гэтай гульні вымушаныя былі рабіць замены з-за пашкоджанняў. На сённяшнюю сустрэчу мы не маглі набраць склад. Футбалісты аддалі ўсе сілы на полі. Настрой у нас добры быў. На жаль, Радзівонаў нам забіў гол рукой. Згулялі так, як згулялі. Абаронцы памыляліся на роўным месцы.

Апошні тур чэмпіянату каманда Ігара Кавалевіча правядзе ў Гродне ў якім будзе прымаць чарговага лідэра чэмпіянату — салігорскі «Шахцёр». Матч пройдзе 26 лістапада.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025