Школьнікі Гродзеншчыны ўдзельнічаюць у конкурсе «Чытаем па-беларуску з velcom»

У Беларусі працягваецца анлайн-конкурс «Чытаем па-беларуску з velcom». Сёлета ініцыятыва праходзіць у фармаце рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў сярод вучняў 7 і 8 класаў з усіх школ краіны. Да ўдзелу ў конкурсе ўжо прынята некалькі сотняў прац, у тым ліку і ад вучняў з Гродна і Гродзенскай вобласці.

Да 30 лістапада ўдзельнікі конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» запісваюць відэа, дзе яны чытаюць твор са школьнай праграмы па беларускай літаратуры. Затым дзеці размяшчаюць відэазапіс на асабістай старонцы ў Facebook, Вконтакте або Instagram з афіцыйнымі хэштэгамі праекта #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom. Мэта праекта — адкрыць для вучняў свет беларускай літаратуры па-новаму, а таксама выкарыстаць магчымасці сацыяльных сетак для адукацыі.

Школьнікі Гродзеншчыны прымаюць актыўны ўдзел у ініцыятыве. Пяцёх з іх глдзіце ў нагым матэрыяле:

1. Вікторыя Бургун з Навагрудка для ўдзелу ў конкурсе даслала відэа з урыўкам з твора Якуба Коласа «Савось-распуснік».

youtu.be/aaHkLH0h95w

2. Уладзіслаў Дзітко з Гродна абраў твор Алеся Ставера «Жураўлі на Палессе ляцяць». І не прачытаў яго, а праспяваў!

youtu.be/LMR7bomTV5c

3. Мацвей Сідарэвіч з Астравецкага раёна прачытаў урывак з паэмы Янкі Купалы «Курган».

youtu.be/tx8HdUYigAs

4. Ілля Прымак са Скідзеля выканаў верш Максіма Танка «Шчасце».

youtu.be/_tbNvb8LZFA

5. Надзея Шчасная са Смаргоні чытае твор Якуба Коласа «Ручэй».

youtu.be/IrbvPBBD8c0

На першым этапе праекта будуць вызначаны па 30 лепшых канкурсантаў з кожнай вобласці і г. Мінска. З лютага па красавік 2018 года пройдуць рэгіянальныя фіналы, дзе чытальнікі будуць выступаць перад журы ўжывую. Пяцёра лепшых ад кожнага рэгіёну будуць узнагароджаны сучаснымі смартфонамі і атрымаюць магчымасць пазмагацца за перамогу ў вялікім рэспубліканскім фінале. Ён пройдзе ў Мінску ў траўні 2018 г., пераможцам конкурсу будуць уручаны смарфтоны маркі Apple.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Натарыус адмовіўся рабіць даверанасць для гродзенца са спісу"тэрарыстаў". Той паскардзіўся ў суд

Беларуса асудзілі паводле некалькіх артыкулаў - у тым ліку за тэракт. Ён адбывае пакаранне ў…

17 мая 2024

У актывісткі страйкама з Гродна на радзіме арыштавалі маёмасць

На актывістку страйкаму "Гроднапрамбуд" Юлію Сліўко завялі новую крымінальную справу. У Беларусі ў яе арыштавалі…

17 мая 2024

Дзяўчынку, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе, перавялі з рэанімацыі ў траўматалогію. Што з ёй зараз?

Адзінаццацігадовая дзяўчынка, якая ўпала з вышыні з атракцыёна ў Лідзе, аднаўляецца. Яе перавялі з рэанімацыі…

17 мая 2024

Ва ўдзельнікаў святкавання Дня Волі за мяжой абяцаюць забраць маёмасць у Беларусі

Удзельнікаў акцый на Дзень Волі 25 сакавіка 2024 года ў розных гарадах замежжа беларускія сілавікі…

17 мая 2024

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Заводскай, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024