Навіны

Мінус адна культурніцкая пляцоўка. Галерэю «Крыга» ў Гродне выселілі

Пасля абеду 14 лістапада ў галерэю «Крыга» зайшлі прадстаўнікі гарадской адміністрацыі і міліцыянты. Гарадскія ўлады разарвалі дамову арэнды з уласнікам галерэі Юрыем Мацко.

Падставай для разрывання дамовы стала перапланіроўка — замураванае акно і прабіты праход паміж пакоямі. Гэта рабілася для павялічэння выставачнай прасторы сем гадоў таму і дагэтуль нікому не перашкаджала, расказаў Юрый Мацко.

Юрый кажа, што не атрымліваў папярэджання за месяц, прадстаўнікі УЖРЭП казалі адваротнае.

Мацко лічыць, што спачатку яго павінны былі папрасіць выправіць недахопы, і ўжо тады перарываць дамову.

Юрый кажа, што да скасавання дамовы магла спрычыніцца дзейнасць Цэнтра гарадскога жыцця, або камусьці спатрэбілася добраўпарадкаваная прастора ў цэнтры горада. Службоўцы сказалі Юрыю, што прастору, дзе раней знаходзілася галерэя, выставяць на аукцыён. Што будзе ў памяшканнях былой галерэі, пакуль невядома.

Афіцыйныя каментарыі арэндадаўцы Hrodna.life пастараецца атрымаць як мага хутчэй.

Разарваўшы дамову, прадстаўнікі ўлады перарвалі выставу магілёўскага скульптара Андрэя Вераб’ёва «Колеры, формы і сны», якая мела працягвацца да 21 лістапада.

Юрый Мацко збіраецца абскардзіць разрыў дамовы. Ці адчыніцца «Крыга» ў іншай прасторы, пакуль невядома.

Што датычыць Цэнтра гараскога жыцця, які размяшчаецца пад тым жа адрасам, ён працягне сваю дзейнасць. Для выставаў і мерапрыемстваў цяпер будзе значна менш месца, але іх працягнуць рабіць. Запланаваныя мерапрыемствы адбудуцца. Бліжэйшае з іх — прагляд фільму «Фантастычныя істоты і дзе іх адшукаць».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Самыя грашовыя вакансіі ў Гродне. Каму гатовы плаціць больш за 4 тысячы рублёў?

У Гродне знайшліся актуальныя вакансіі, дзе прапануюць заробак больш за чатыры тыс. рублёў у месяц.…

30 красавіка 2024

Адзін з кіраўнікоў польскага парламента хоча адкрыць закрытую мяжу паміж Гроднам і Беластокам

Віцэ-спікер Сената Польшчы Мацей Жыўна ўмяшаецца ў пытанне з закрытай мяжой. Ён звернецца ў Міністэрства…

30 красавіка 2024

Мост на Філарэта ў Гродне небяспечны — рух па ім мусілі абмежаваць яшчэ ў мінулым годзе

Мост праз Юрысдыку на вуліцы Філарэта (былая Горкага) ў Гродне чакае капітальны рамонт. У час…

30 красавіка 2024

Затрыманні ў Лідзе, суд за замежную дапамогу, іск да Бондаравай. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе сілавікі затрымалі пяць чалавек. Гродзенку Валерыю Латаш судзілі за атрыманне замежнай дапамогі. Бондарава…

29 красавіка 2024

На Дзень Перамогі ў Гродне праспявае «Любэ». З’явілася праграма на 9 траўня ў Гродне

9 траўня ў Гродне адбудзецца маштабнае святкаванне Дня Перамогі. У 2024 годзе ў Беларусі адзначаюць…

29 красавіка 2024

У мікрараёне на Лідскай у Гродне будуюць вялікі гандлёвы цэнтр. Якім ён будзе?

У новым мікрараёне на Лідскай пачалі будаўніцтва гандлёва-грамадскага цэнтру. Ён размесціцца перад кальцом, з боку…

29 красавіка 2024