Таварыскі матч прайшоў у Гродне на ЦСК «Нёман» у пятніцу 10 лістапада. Ва ўпартай барацьбе перамога дасталася гродзенцам з лікам 2:0.

Падчас міжнароднай паўзы старыя сябры «Нёман» і «Ягелонія» вырашылі памерацца сіламі. Апошні раз кама1нды з суседніх гарадоў сустракаліся ў 2014 годзе ў Беластоку і тады мацнейшага не выявілі 0:0. Праз 3 гады ўжо «Ягелонія» прыязджае ў Гродна і сустракаецца з «Нёманам» на іх полі.

Каманды на першы тайм выставілі свае эксперыментальныя склады. Гродзенцам удалося хутка адкрыць лiк. Дакладным ударам на 4-й хвіліне адзначыўся Глеб. У першай палове матчу акрамя сілавой гульні і прыстрэльных удараў супернікі нічым цікавым больш не адзначыліся.

У другім тайме карціна гульні практычна не змянілася. Толькі ў складзе «Нёмана» выйшаў Садаўнічы, які трэніруецца з камандай, і іншыя маладыя гульцы.

Гродзенцы здолелі павялічыць перавагу на 75-й хвіліне. Дакладным ударам адзначыўся ветэран Дзмітрый Кавалёнак.

«Нёман» — «Ягелонія» — 2:0

«Нёман» (4−2-3−1): Курганскі (Жураў, 61), Канцавы (к), Вягера (Цывілька, 32; Бяценя, 70), Кантарыя (Горбач, 30), Верхаўцоў, Анюкевіч, Якімаў (Сырыська, 76), Мякіш (Садаўнічы, 76), Жукоўскі (Хлебасолаў, 56), Бомбель (Абуна, 37), Глеб (Кавалёнак, 61).

«Ягелонія» ў мацнейшым чэмпіянаце Польшчы зараз знаходзіцца на трэцім радку, «Нёман» жа за два туры да канца чэмпіянату займае пятае месца.