Незадаволеных прымусілі маўчаць, але пракуратура ўсё роўна праверыць аўтобусны парк Гродна

У аўтобусным парку ў Гродне пройдзе праверка выканання працоўнага заканадаўства, у тым ліку умоў працы і аплаты, паведамілі БЕЛТА ў пракуратуры Гродзенскай вобласці.

Праверка звязана са здарэннем 4 лістапада на гродзенскім Старым мосце. 57-гадовы кіроўца спыніў аўтобус, выйшаў і на вачах у пасажыраў кінуўся ў раку. Яго ўдалося выратаваць, ён у бальніцы.

Праверку па факце інцыдэнту таксама праводзіць аддзел унутраных спраў адміністрацыі Кастрычніцкага раёна. Прэс-служба абласной міліцыі ўжо паведамляла, што крымінальны падтэкст здарэння выключаецца.

Кіроўцаў запужалі?

Кіраўніцтва аўтобуснага парка добра адклікаецца аб кіроўцы. «Заробак атрымлівае годны: сярэдняя зарплата кіроўцаў у гарадской калоне, дзе ён працуе, 1050 рублёў», — распавёў «Гродзенскай праўдзе» дырэктар аўтобуснага парка Мікалай Дрэвіла.

Раней кіроўцы аўтобуснага парка скардзіліся Hrodna.life на перапрацоўкі і вельмі нізкую зарплату, казалі пра гатоўнасць страйкаваць. Праўда, выказваліся толькі ананімна, баючыся помсты кіраўніцтва.

«Кіроўцы за асаблівыя ўмовы працы атрымліваюць сем дзён дадатковага адпачынку — ён складае 32 дня, — цытуе „Гродзенская праўда“ намесніка дырэктара Марыну Якімовіч. — З мінулага года ўведзены тарыфныя разрады — з чацвёртага па шостага ў залежнасці ад ёмістасці аўтобусаў».

З журналістамі Hrodna.life дырэктар аўтобуснага парка мець размаўляць адмовіўся.

«У дырэктара ёсць сувязі»

Вадзіцелі аўтобуснага парка рыхтавалі скаргу ў пракуратуру, але перадумалі пасля агульнага сходу на прадпрыемстве, паведамляе Sputnik. Паводле інфармацыі агенцтва, кіраўніцтва парку стараецца «замяць» здарэнне і пагражае незадаволеным звальненнем.

«Наш дырэктар — дэпутат гарсавета, яму не хочацца псаваць сваю рэпутацыю. У яго ёсць сувязі з гарадскім і абласным начальствам, таму не дасць ход праблеме «, — перакананыя ў аўтапарку.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы будынак у цэнтры Гродна — пад Новым замкам — адбудуюць паводле гістарычнага выгляду

Будынак праектуюць на набярэжнай проста пад Новым замкам, каля існага бізнес-центра на вул. Завадской, 13.…

17 мая 2024

Прарэктара з Гродна аштрафавалі за прусакоў у інтэрнаце

На кухні двух інтэрнатаў навучальнай установы ў Гродне знайшлі прусакоў. Іх выявілі пры правядзенні кантролю…

16 мая 2024

У Гродна новы горад-пабрацім. Чым ён вядомы?

Гродна і азербайджанскі горад Габала сталі гарадамі-пабрацімамі. Дамоўленасць пра гэта павінна вывесці супрацоўніцтва на новы…

16 мая 2024

У Гродне ўпершыню пройдзе гарадскі выпускны: калі і дзе?

Гарадскі выпускны ў Гродне ўпершыню пройдзе 14 чэрвеня. Месцам святкавання выбралі Савецкую плошчу. Падчас свята…

16 мая 2024

У Слоніме загарэўся разметачны аўтамабіль дарожнікаў - працоўны загінуў

У Слоніме памёр 26-гадовы працоўны, які пацярпеў пры пажары дарожна-разметачнай машыны. Яго адзенне загарэлася ад…

16 мая 2024

Дыджэй з Гродна выступіць на дабрачынным фэсце ў Варшаве — каб дапамагчы дзецям палітвязняў

Дыджэй з Гродна Schmoltz выступіць на дабрачынным фестывалі Belarus Outside Sound System. Там будуць збіраць…

16 мая 2024