Кіроўца, які скочыў са Старога мосту, апрытомнеў у шпіталі

Кіроўца, які 4 лістапада спыніў аўтобус пасярэдзіне Старога мосту ў Гродне і скочыў з вышыні 30 метраў у ваду, апрытомнеў у шпіталі хуткай медычнай дапамогі, куды яго даставілі пасля здарэння. Цяпер ён у рэанімацыі, яго стан ацэньваецца як стабільна цяжкі, піша “Гродзенская праўда”.

Мужчыну зрабілі камп’ютарную тамаграфію, якая паказала пералом рэбраў.

“Наша ніва” піша, што яго завуць Сяргей Барташэвіч, яму 57 гадоў.  У аўтапарку кажуць, што мужчына працуе там каля 20 гадоў. Праблем раней аніякіх не было. Алкаголем кіроўца таксама «не захапляўся».


Надзвычайнае здарэнне адбылося на вачах у пасажыраў аўтобуса і мінакоў 4 лістапада. 57-гадовы кіроўца аўтобуса раптам спыніўся на мосце па вуліцы Гарнавых, выйшаў з кабіны, падышоў да парэнчаў маста і скокнуў у раку.

– Дзяжурная выратавальная служба цэнтральнай станцыі “ОСВОД” атрымала сігнал ад МНС і адразу ж накіравалася ў раён моста. Ратавальнікі выявілі чалавека ў 300 метрах ад месца падзення. Ён налыкаўся вады, але на беразе пасля аказання дапамогі пачаў дыхаць, – распавёў старшыня абласной арганізацыі Беларускага таварыства выратавання на водах Сяргей Вінаградаў.

Адлегласць ад парэнчаў да вады ў раёне Старога моста зараз складае 30-35 метраў, адзначылі ў МНС.

Прычыны здарэння высвятляюцца.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Каментары

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: