Здароўе і спорт

У Гродне прадставілі роварную каманду: яна ўжо мае поспехі, але не мае спонсара

Аб’яднанне раварыстаў «ВелаГродна» 9 лістапада прэзентавала сваю аматарскую каманду па маўнцiнбайку. Каманда існуе ўжо шмат гадоў, але сёлета ў яе з’явілася афіцыйная форма, а таксама планы і перспектывы на будучыню.

Гродзенцы прывыклі, што «ВелаГродна» займаецца пераважна арганізацыяй веламерапрыемставаў, а таксама праблемамі інфраструктуры ў горадзе. Тое, што ў арганізацыі ёсць свая каманда, якая паспяхова выступае на міжнародным узроўні, ведаюць адзінкі.

Форма з сімволікай Гродна

Апошнія гады гродзенская каманда рэгулярна выступае ў польскіх спаборніцтвах «Maratony Kresowe». У 2017 годзе гродзенцы па выніках сезона занялі 6-е агульнакаманднае месца з 61-й каманды. Для «ВелаГродна» польскія спаборніцтвы зручныя тым, што праходзяць у краіне-суседцы, а вядомы гродзенскi веламарафон «Суседзi» уваходзіць у адзін з этапаў.

[irp posts="28 080″ name="707 раварыстаў сабраў VII міжнародны веламарафон «Суседзі""]

«Каманда ў нас арганізавалася дзевяць гадоў таму. Калі мы даведаліся, што ў суседняй Польшчы праходзяць спаборніцтвы, дык паехалі, паўдзельнічалі і нам спадабалася, — распавядае прадстаўнiк каманды Іван Найдзёнаў. — З тых часоў мы і ўцягнуліся ў маўнцiнбайк».

Сёлета ўпершыню раварысты зрабілі сваю форму з сімволікай Гродна і зараз стараюцца максімальна рэкламаваць сваю каманду, запрашаць людзей і шукаць спонсараў для папулярызацыі і развіцця.

Дызайн формы гродзенцы распрацоўвалі самі. А вось вырабам займаўся польскі бок. Адзін камплект формы каштуе каля 100 долараў

Галоўная праблема — фінансавая

Касцяк — 16 чалавек. У мінулым гэта роварысты, якія займаліся прафесійным спортам. Адзін з самых вопытных спартсменаў у камандзе — Ягор Прасвірын, які раней займаўся прафесійна шасэйным веласпортам.

«Другі год я сур’ёзна займаюся ў дысцыпліне крос-кантры. Падрыхтоўка і ўдзел у спаборніцтвах патрабуюць шмат часу i сродкаў, хоць гэта і аматарскія спаборніцтвы. З часам я стаў падцягваць і сям’ю да гэтага накірунку. Сёння наша каманда можа сябе паказаць і канкураваць не толькі ў дваровых гонках, але і на міжнародным узроўні».

Ягор Прасвірын — адзін з самых вопытных гоншчыкаў у гродзенскай камандзе
У гродзенскую каманду можна трапіць у любым узросце. Галоўнае — уступіць у аб’яднанне «ВелаГродна» і мець жаданне выступаць на спаборніцтвах ды паказваць вынік.

Сёння асноўная праблема каманды — фінансавыя пытанні. На ўдзел у спаборніцтвах у спартсменаў-аматараў сыходзіць за сезон каля 500 долараў і гэта без уліку замены запчастак у ровары.

«Марым знайсці спонсараў»

Гродзенскую каманду называюць кузняй гоншчыкаў для іншых каманд, у тым ліку і польскіх. Аднак, гродзенская каманда не хоча так проста адпускаць сваіх спартсменаў і будуе сур’ёзныя планы на будучыню.

«Пакуль жа мы існуем за членскія ўнёскі, а таксама за кошт спонсараў, якія нам дапамаглі ў гэтым годзе выглядаць трохі ярчэй, — кажа прадстаўнік аб’яднання Юлія Каляда. — Марым знайсці спонсараў, якія б нам рэальна дапамагалі пры пастаянным удзеле ў спаборніцтвах для тых, хто хоча быць з намі ў аб’яднанні».





Маўнцiнбайк (mountain-bike) — від роварнага спорту, які з’явіўся ў сярэдзіне XX стагоддзя. Для гэтага кірунку выкарыстоўваюцца ровары са спецыяльнай рамай і шырокімі коламі. Такія ровары і называюцца маўнцiнбайкамi. Гродзенская каманда прытрымліваецца дысцыпліны «крос-кантры» — гэта гонкі па перасечанай мясцовасці са спускамі, зацяжнымі ўздымамі, хуткаснымі і тэхнічнымі ўчасткамі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024

ІП везла праз мяжу б/у рэчы для дабрачыннай арганізацыі - вось за што яе аштрафавалі

Атрымаць тавары з-за мяжы павінна была рэлігійная місія Дабрачыннага каталіцкага таварыства «Карытас» Гродзенскай дыяцэзіі. Памежнікі…

1 мая 2024

У гістарычным цэнтры Гродна прадаюць вялізную кватэру з вінным склепам — за $ 266 500

На вуліцы 17 верасня, 59/3 можна набыць кватэру ў цалкам адрэстаўраваным будынку 1925 года пабудовы.…

1 мая 2024

Цэны на арэнду кватэр у Гродне пайшлі ўгору перад доўгімі выхаднымі - чакаецца лавіна турыстаў

У Гродне пачаўся рост цэн за арэнду кватэры на майскія святы. Гэта звязваюць з плынню…

1 мая 2024

У Зарыцы хочуць пабудаваць новы квартал таўнхаўсаў

У мікрараёне “Зарыца-1” плануюць пабудаваць блакаваныя жылыя дамы. Участак выставілі на аўкцыён, паведаміў Гродзенскі цэнтр…

1 мая 2024

База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Супрацоўнік "Радыёхвалі" ў Гродне Аляксандр Каяла паскардзіўся ў КДБ на тое, што не змог пакінуць…

30 красавіка 2024