Здароўе і спорт

Легіянер «Нёмана» Гжэгаж Пасют: «Гульню ў беларускай лізе магу ўсім параіць»

Гульня ў беларускай хакейнай лізе дае магчымасць змагацца на высокім узроўні з дасведчанымі гульцамі, лічыць паляк Гжэгаж Пасют, які другі сезон выступае ў гродзенскім «Нёмане». Яго словы цытуе interia.pl паводле агенцтва PAP.

«Хакей у Беларусі - нацыянальны спорт. Арганізацыя лігі і турніраў на зусім іншым узроўні. Ці на найвышэйшым — цяжка сказаць. Але дакладна тут імкнуцца, каб ні ў чым не было недахопу», — сказаў Пасют.

Беларуская ліга адрозніваецца ад польскай

«Яна тыпова руская. Кожная каманда грае амаль у такім жа стылі. Няма замежных трэнераў, хіба што расіяне. У Польшчы стылі гульні змешаныя. Каманды, якімі кіруюць канадзец ці чэх, будуць гуляць па-рознаму.

Польскі хакей таксама больш індывідуальны. У Беларусі ўсё закручана вакол тактыкі, вакол выконвання таго, што перад матчам трэнер намаляваў на дошцы. У Польшчы на лёдзе больш крэатыву, і гульня менш сілавая".

Пасют — адзін з двух легіянераў у «Нёмане»

«У мінулым сезоне гуляў фін, раней латышы. Цяпер я і расіянін. Ці гэта для мяне праблема? Не. Я ведаў, на што іду. Ведаў, што еду ў чужую краіну, не вельмі адкрытую на заходні рынак. Канешне, калі б у клубе быў яшчэ паляк, мне было б весялей»

Палякам варта гуляць у Беларусі

«Залежыць, пра які клуб гаворым. Ёсць клубы багацейшыя і бяднейшыя, лепш і горш арганізаваныя. Але раю тут пайграць, бо гэта дае магчымасць праверыць сябе на іншым узроўні, з гульцамі, якія часта прыходзяць з КХЛ і маюць багаты досвед»

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024