Другакурснік будаўнічага Ліцэя № 1 Максім Мардзечка стварыў макет арыгінальнай велапаркоўкі для вуліц Гродна. Праект маладога гродзенца можа стаць элементам добраўпарадкавання, месцам адпачынку і сімвалам горада. Ідэю хлопец падаў на конкурс «100 ідэй для Беларусі».
Максім сам амаль штодзень ездзіць на ровары і пра неабходнасць велапарковак у горадзе ведае не па чутках. Ён вучыцца на зваршчыка і, калі пераможу на конкурсе, можа сам на базе ліцэя стварыць велапаркоўкі. Для гэтага Максіму трэба каля 400 рублёў каб купіць матэрыялы.
«Такая велапаркоўка можа быць у любым месцы нашага горада. Гэта папулярызацыя здаровага ладу жыцця: запаркаваў ровар і адпачыў. Для пачатку прапаную размясціць такія паркоўкі ў Пышках, каля Юбілейнага возера і Аўгустоўскага канала», — распавядае навучэнец.
На Румлёўскім праспекце ў Гродне ўзвядуць транспартную развязку. Грунт у раёне абследуюць на заражанасць насеннем…
У мікрараёне Фолюш у Гродне ўзвядуць парк адпачынку. Яго хочуць зрабіць камфортным для моладзі і…
Гродзенцы звярнулі ўвагу, што з будынка па вуліцы Ажэшкі, 42 знікла шыльда «Спорттавары». Instagram-акаўнт крамы…
Іміджавы фільм аб інвестыцыйнай прывабнасці Гродна задумалі ў гарвыканкаме. На яго выдаткуюць бюджэтныя грошы. Відэа…
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…