Кіроўца, які ноччу збіў слуп і праламаў агароджу школы, быў п’яны і ўцякаў ад ДАІ

Кіроўца Honda CR-V, едучы па вуліцы Давыда Гарадзенскага 1 лістапада каля 2.30, не спыніўся на загад супрацоўніка ДАІ і спрабаваў уцякчы. Па манеры руху аўто інспектары адразу вызначылі, што кіроўца быў п’яны, паведамляе ДАІ Гродзенскага аблвыканкама.

Пагоня працягнулася па вуліцы Маставой, Старым мосце, вуліцы Гарнавых і скончылася на Гагарына. На скрыжаванні з вуліцай Мiра кіроўца не справіўся з кіраваннем, выехаў за праезную частку, збіў ліхтар і стукнуўся ў агароджу школы. Па збегу абставін збіты слуп зваліўся на службовую машыну, якая там спынілася — ён пашкодзіў заднюю левую стойку і задняе шкло. Honda атрымала сур’ёзныя тэхнічныя пашкоджанні.

Кіроўцам апынуўся 32-гадовы мясцовы жыхар. Раней ён неаднаразова прыцягваўся да адказнасці за перавышэнне хуткасці руху і літаральна месяц таму скончыўся тэрмін пазбаўлення яго правоў кіроўцы за такія парушэнні.

Медыцынскі агляд пацвердзіў, што парушальнік быў п’яны. Дапушчальная колькасць алкаголю з крыві была перавышана больш чым у 5 разоў. Сам жа кіроўца аўтамабіля раней распавёў Hrodna.life што быў цвярозы і патрапіў у ДТЗ з-за слізкай дарогі.

Зараз яму пагражае пазбаўленне права кіравання да 5 гадоў і штраф да 2300 рублёў.

На транспартны сродак накладзены арышт, аўтамабіль змешчаны на штраф-стаянку да выплаты штрафу і кампенсацыі нанесенай шкоды. Па шчаслівай выпадковасці кіроўца ў ДТЗ цялесных пашкоджанняў не атрымаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024