У апошні дзень кастрычніка стала вядома, што галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч падпісаў з гродзенскім клубам новы кантракт, які разлічаны яшчэ на год. Новым пагадненнем спецыяліст задаволены і працягвае рыхтаваць каманду да сур’ёзнай канцоўкі чэмпіянату.
У параўнанні з мінулым сезонам «Нёман» добра дадаў. Калі год таму жоўта-зялёныя змагаліся за выжыванне, то сёння дружына Ігара Кавалевіча мае ўсе шанцы ўвайсці ў чацвёрку лепшых каманд чэмпіянату.
«Што тычыцца падпісання новага кантракта, то гэта для мяне вялікі гонар і адказнасць за тое, што мне прапанавалі яго падоўжыць, — распавядае Ігар Кавалевіч. — Я нядоўга сумняваўся ў падпісанні, бо хачу працягнуць у Гродне распачатую працу. Мае пажаданні супалі з пажаданнямі Мечыслава Гоя [старшыня назіральнага савета ФК «Нёман» — рэд.].
Кіраўніцтва горада клапоціцца пра каманду. Здаецца, мы разам знойдзем правільны шлях. Мая мэта ў Гродне — сабраць добрую каманду, а за адзін год яна не будуецца. Але стаўленне хлопцаў да гульні сёння мяне ўжо задавальняе".
У суботу 4 лістапада «Нёман» правядзе ў Гродне адзін з самых важных матчаў чэмпіянату, у якiм будзе прымаць брэсцкае «Дынама». У народзе супрацьстаянне гэтых дзвюх каманд называюць «Заходнім дэрбі». Абедзве каманды па выніках сезона хочуць бачыць сябе ў чацвёрцы лепшых.
«У першым крузе мы правялі адзін з лепшых матчаў менавіта ў Брэсце, калі абыгралі «Дынама» з лікам 2:0. Зараз берасцейцы выглядаюць нашмат мацней. Бачна, што Уладзіміру Жураўлю ўдалося стабілізаваць склады і ў другім крузе чэмпіянату «Дынама» — адна з лепшых каманд па гульні і арганізацыі.
Матч з «Дынама» будзе для нас цяжкі, але я веру ў сваіх хлопцаў і мы зробім усё магчымае, каб перамагчы і парадаваць заўзятараў. У гэтым годзе вельмі цікавая канцоўка чэмпіянату: каманды змагаюцца за тройку, чацвёртае месца і за выжыванне".
За 3 туры да канца чэмпіянату «Нёман» знаходзіцца на чацвёртым месцы. Гэтую пазіцыю жоўта-зялёныя дзеляць са «Слуцкам» — у каманд па 46 ачкоў. Найбліжэйшыя пераследнікі «Тарпеда-БелАЗ (45) і» Дынама-Брэст «(44).
«Нейкую самамэту, што „Нёман“ стане чацвёртым, сёння мы не ставім. Але робім усё, каб дамагчыся жаданага выніку. Апошнія тры гульні мы ў прынцыпе добра згулялі. Добра сябе праявіў Максім Яблонскі і іншыя хлопцы. Мы будзем змагацца ў апошніх трох матчах».
Пасля хатняй гульнi з брэсцкім «Дынама» ў гродзенцаў застануцца два матчы: на выездзе з БАТЭ (18 лістапада) і дома з салігорскім «Шахцёрам» (26 лістапада).
Аб'явы аб здачы памяшканняў у арэнду з'явіліся ў Instagram-акаўнце royal.grodno і на “Куфары”. У аб'явах…
Гродзенскія пункты выдачы заказаў Wildberries і Ozon аказаліся перапоўнены падарункамі для жывёл. Гэта вынік Таемнага…
Новы сувенір у выглядзе "раскладанкі" са знакавымі аб'ектамі Гродна ствараюць улады. Яго выканаюць у выглядзе…
Некалькі сотняў Дзядоў Марозаў, Снягурак, сабачак, вавёрачак і разнастайных іншых персанажаў 20 снежня прайшлі ад…
Трохпакаёвая кватэра знаходзіцца на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў. Сцены ў ёй абвешаныя рэпрадукцыямі, дзвярныя праёмы выкананы…
Спецыяльнае праграмнае забеспячэнне для сачэння за актыўнасцю ў камп'ютарах закупляе Гродзенскае агенцтва па дзяржаўнай рэгістрацыі…