HrodnaMediaRoom і «Цэнтр падтрымкі бежанцаў» запрашаюць на дыскусію, прысвечаную праблемам бежанцаў у Беларусі і асвятленню тэматыкі бежанцаў у СМІ. Сустрэча з экспертамі процдзе ў Цэнтры гарадскога жыцця 3 лістапада, пачатак, а 18.00.

Падчас дыскусіі эксперты раскажуць аб становішчы з бежанцамі ў Беларусі на сённяшні дзень, распавядуць пра праблемы і праграмы для мігрантаў у нашай краіне, а таксама засяродзяцца на асаблівасцях асвятлення дадзенай тэматыкі ў медыя.

Удзел у дыскусіі возьмуць эксперты і госці з Мінска:

Алесь Міхалевіч — кіраўнік беларускага Цэнтру падтрымкі бежанцаў;

Настасся Лойка — актывістка арганізацыі Human Constanta, якая займаецца пытаннямі бежанцаў;

Раман Стэфаненка — эксперт і даследчык мовы варожасці ў СМІ, грамадская ініцыятыва «Журналісты за талерантнасць»;

Андрусь Клікуноў і Барыс Гарэцкі - сябры Рады ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў», якія штодзённа працуюць з медыйнай праблематыкай.
Уваход вольны

Фота Сяргея Панамарова, пераможца World Press Photo