HrodnaMediaRoom і “Цэнтр падтрымкі бежанцаў” запрашаюць на дыскусію, прысвечаную праблемам бежанцаў у Беларусі і асвятленню тэматыкі бежанцаў у СМІ. Сустрэча з экспертамі процдзе ў  Цэнтры гарадскога жыцця 3 лістапада, пачатак а 18.00.

Падчас дыскусіі эксперты раскажуць аб становішчы з бежанцамі ў Беларусі на сённяшні дзень, распавядуць пра праблемы і праграмы для мігрантаў у нашай краіне, а таксама засяродзяцца на асаблівасцях асвятлення дадзенай тэматыкі ў медыя.

Удзел у дыскусіі возьмуць эксперты і госці з Мінска:

Алесь Міхалевіч – кіраўнік беларускага Цэнтру падтрымкі бежанцаў;

Настасся Лойка – актывістка арганізацыі Human Constanta, якая займаецца пытаннямі бежанцаў;

Раман Стэфаненка – эксперт і даследчык мовы варожасці ў СМІ, грамадская ініцыятыва “Журналісты за талерантнасць”;

Андрусь Клікуноў і Барыс Гарэцкі – сябры Рады ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, якія штодзённа працуюць з медыйнай праблематыкай.
Уваход вольны

Фота  Сяргея Панамарова, пераможца World Press Photo