Успомніць памерлых: расклад набажэнстваў на могілках у Гродне 1−8 лістапада

Сайт grodnensis.by размясціў расклад набажэнстваў у парафіях Гродна і Ліды, якія адбудуцца на працягу актавы ўспаміну ўсіх памерлых, якая працягваецца з 1 па 8 лістапада.

Падчас гэтых дзён, згодна з касцёльнай традыцыяй, вернікі спяшаюцца наведаць могілкі, а таксама папрысутнічаць на святой Імшы, каб маліцца ў інтэнцыі родных і блізкіх людзей, якія ўжо адышлі з гэтага жыцця.

Гродна:

Парафія св. Францішка Ксаверыя (катэдра)
2 лістапада ў 11.00 — могілкі каля ААТ «Азот»

Парафія Маці Божай Анёльскай (францішканскі касцёл)
2 лістапада ў 12.30 — францішканскія могілкі

Парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка)
4 лістапада ў 13.00 — могілкі ў Багушоўцы
4 лістапада ў 11.30 — могілкі ў Русоце
4 лістапада ў 14.00 — могілкі ў Кульбаках
4 лістапада ў 15.00 — могілкі ў Малышчына
7 лістапада ў 14.00 — могілкі ў Лапенках

Парафія Найсвяцейшага Збавіцеля і Усіх Святых
1 лістапада ў 14.30 — старыя Пабернардынскія могілкі
2 лістапада ў 12.00 — могілкі ў Аульсе

Парафія св. Роха, Грандзічы (набажэнствы з працэсіяй)
1 лістапада ў 11.00 — могілкі ў Зарыцы
2 лістапада ў 15.00 — могілкі ў Грандзічах

Парафія св. Максімільяна Марыі Кольбэ і св. Станіслава, Каробчыцы

4 лістапада ў 15.00 — могілкі ў Нямейшах
5 лістапада ў 14.00 — могілкі ў Бялянах

Ліда:

Парафія Божай Міласэрнасці, Ліда-Маладзёжны
1 лістапада ў 14.00 — гарадскія могілкі па вул. Зосіна
2 лістапада ў 14.00 — жалобная працэсія на могілках

Парафія Узвышэння Святога Крыжа, Ліда-Фара
2 лістапада ў 13.00 — могілкі каля капліцы св. Барбары

Парафія Беззаганнага Зачацця НПМ, Ліда-Слабодка
1 лістапада ў 10.00 — старыя могілкі
2 лістапада ў 11.00 — могілкі каля Гродзенскай шашы

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025

На сцэну да 9 траўня ў Гродне выдаткуюць $ 4000

Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…

7 мая 2025

У Гродне апраўдалі падлетка, абвінавачанага ў распіванні алкаголю

Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…

6 мая 2025

Гродзенскі салон прыгажосці запусціў праект — падтрымліваюць мам дзяцей з інваліднасцю

Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…

6 мая 2025