Сайт grodnensis.by размясціў расклад набажэнстваў у парафіях Гродна і Ліды, якія адбудуцца на працягу актавы ўспаміну ўсіх памерлых, якая працягваецца з 1 па 8 лістапада.

Падчас гэтых дзён, згодна з касцёльнай традыцыяй, вернікі спяшаюцца наведаць могілкі, а таксама папрысутнічаць на святой Імшы, каб маліцца ў інтэнцыі родных і блізкіх людзей, якія ўжо адышлі з гэтага жыцця.

Гродна:

Парафія св. Францішка Ксаверыя (катэдра)
2 лістапада ў 11.00 – могілкі каля ААТ “Азот”

Парафія Маці Божай Анёльскай (францішканскі касцёл)
2 лістапада ў 12.30 – францішканскія могілкі

Парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка)
4 лістапада ў 13.00 – могілкі ў Багушоўцы
4 лістапада ў 11.30 – могілкі ў Русоце
4 лістапада ў 14.00 – могілкі ў Кульбаках
4 лістапада ў 15.00 – могілкі ў Малышчына
7 лістапада ў 14.00 – могілкі ў Лапенках

 Парафія Найсвяцейшага Збавіцеля і Усіх Святых
1 лістапада ў 14.30 – старыя Пабернардынскія могілкі
2 лістапада ў 12.00 – могілкі ў Аульсе

 Парафія св. Роха, Грандзічы (набажэнствы з працэсіяй)
1 лістапада ў 11.00 – могілкі ў Зарыцы
2 лістапада ў 15.00 – могілкі ў Грандзічах

Парафія св. Максімільяна Марыі Кольбэ і св. Станіслава, Каробчыцы

4 лістапада ў 15.00 – могілкі ў Нямейшах
5 лістапада ў 14.00 – могілкі ў Бялянах

Ліда:

Парафія Божай Міласэрнасці, Ліда-Маладзёжны
1 лістапада ў 14.00 – гарадскія могілкі па вул. Зосіна
2 лістапада ў 14.00 – жалобная працэсія на могілках

Парафія Узвышэння Святога Крыжа, Ліда-Фара
2 лістапада ў 13.00 – могілкі каля капліцы св. Барбары

 Парафія Беззаганнага Зачацця НПМ, Ліда-Слабодка
1 лістапада ў 10.00 – старыя могілкі
2 лістапада ў 11.00 – могілкі каля Гродзенскай шашы