Адзін з лепшых гульцоў краіны па Counter-Strike раскажа ў Гродне пра кіберспорт

Фан-сустрэча з адным з лепшых гульцоў краіны па Counter-Strike Ігарам Саладковым, вядомым як lollipop21k, пройдзе ў Гродне ў панядзелак 30 кастрычніка.

Ігар Саладкоў на сённяшні дзень — адна з самых медыйных асоб у беларускім кіберспорце. Яго каманда «GoodJob» пастаянна ездзіць на міжнародныя спаборніцтвы. У верасні Ігар са сваімі хлопцамі увайшоў у ТОП-50 каманд свету.

Малады кіберспартсмен раскажа ў Гродна пра кіберспорт, як трапіў у гэтую індустрыю, як развіваецца і ездзіць на турніры, дзе знайсці спонсараў і як збіраць каманду. Таксама Ігар гатовы будзе адказаць на ўсе пытанні гродзенцаў.

Сустрэча з кіберспартсменам пройдзе ў «Вялікім Буфеце» (вул. Савецкая, 18), пачатак у 19.00.

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025