Спадчына

Рэха вайны: У цэнтры Гродна знайшлі яшчэ адзін таямнічы надпіс «GEORE»

Hrodna.life працягвае шукаць у Гродне старыя надпісы, якія захаваліся з часоў Другой сусветнай вайны. Аказваецца, акрамя дастаткова вядомых, у горадзе ёсць і іншыя, якія даволі складана заўважыць.

Такi ж надпіс «GEORE», як і на дамах па вуліцы Студэнцкай, 3 і 3а, можна знайсці і на старым будынку па вуліцы Леніна, 23а. Што азначае надпіс, ніхто з мясцовых не ведае, многія яго нават ніколі не заўважалі. Галоўнае адрозненне ад дамоў па вуліцы Студэнцкай — іншы нумар. На Леніна поўны надпіс выглядае як «GEORE 1429».

Пенсіянер Аляксандр Фрыдрыхсан займаецца гісторыяй гродзенскай архітэктуры шмат гадоў. У тым, што надпісы на дамах па вуліцы Студэнцкай і Леніна захаваліся з часоў Другой сусветнай вайны, ён не сумняваецца і мяркуе, што яны наносіліся для таго, каб пасля разбурэння дамы можна было аднавіць.

Літоўская мова? Нумары тэлефонаў?

Сябар Hrodna.life нямецкі журналіст Бернд Адам таксама паспрабаваў праз сваіх калегаў, якія займаюцца германістыкай, даведацца крыху больш пра старыя надпісы ў Гродне. Адна са здагадак сучасных немцаў - у слове «GEORE» прапушчаны якія-небудзь літары. Таксама магчыма, што надпісы зусім не на нямецкай мове, а, напрыклад, на літоўскай. Або наогул гэта нумары тэлефонаў служачых, якія там жылі.

Версія краязнаўцы Аляксандра Семянчука выглядае больш праўдападобнай. Аляксандр лічыць, што надпісы азначалi, што будынак давялі да ладу для пражывання немцаў. GE— GEbaude — будынак, OR-ORdnung — парадак.

Працяг будзе.

Падзяліцца
Меткі: гісторыя

Апошнія запісы

Былы палітвязень і яго жонка з Гродна адкрываюць у Вільні краму і творчую прастору

Гродзенцы Зміцер і Вольга Фурманавы адкрываюць у цэнтры Вільні краму і творчую прастору "Kropka". Там…

13 мая 2024

Штогод патрэбна 35−40 адзінак. Для Гродна закупляюць новы транспарт

Тры новыя тралейбусы з запасам аўтаномнага ходу да 20 км ужо паступілі ў Аўтобуснае ўпраўленне…

10 мая 2024

Сцяг Перамогі над драмтэатрам, каша ў кубачках і сплаў з партрэтамі. Як Гродна адзначыў Дзень Перамогі

Святкаванне Дня Перамогі ў Гродне пачалі з акцыі "Беларусь памятае" - шэсця з партрэтамі ўдзельнікаў…

10 мая 2024

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024