Стартап-школа Гродна робіць «прышчэпку для бізнесу»: тры майстар-класы для развіцця вашага праекта

29 кастрычніка Стартап-школа правядзе ў Гродне тры майстар-класs для развіцця вашага бізнесу, праекта або ідэі.

Вы даведаецеся:

«5 найдурнейшых памылак у прыцягненні кліентаў, якія рэжуць прыбытак на старце бізнесу»

Майстар-клас ад Макса Крывашэева — заснавальніка кампаніі «Окна мегаполиса», відэастудыі «Магнетис», кіраўніка праектаў у Marketing Time.

«Тэхнікі паспяховых камунікацый»

Майстар-клас ад Паўла Яраховіча — эксперта ў галіне пабудовы і павышэння эфектыўнасці аддзелаў продажаў.

«Колькі каштуе кліентаарыентаванасць»

Майстар-клас ад Марэка Абуховіча — заснавальніка маркетынгавага агенцтва і ITкомпании IT-Time.by, інтэрнэт-крамы Kingitusi.by.

Удзельнікі змогуць прымяніць атрыманыя веды прама на сустрэчы: арганізатары падрыхтавалі для іх цікавы практычны блок. Акрамя таго, сустрэча прадугледжвае новыя знаёмствы і зносіны на бізнес-тэмы. Ва ўдзельнікаў будзе не толькі магчымасць завесці карысныя знаёмствы, але і запрасіць у свой праект спецыяліста, якога не стае, або далучыцца да чужога праекта.


Патройны майстар-клас адбудзецца 29 кастрычніка па адрасе: вул. Горкага, 72

Удзел платны. Рэгістрацыя і падрабязнасці па спасылцы: http://start.by/grodno-3in1


Усе заняткі Стартап-школы Гродна праводзяцца грамадскім аб’яднаннем «Таварыства садзейнічання інавацыйнаму бізнесу» (ТСІБ), у рамках праекта «Стварэнне ўстойлівай інфраструктуры для падтрымкі развіцця стартапаў і малога бізнесу ў рэгіёнах Беларусі», які рэалізуецца ТСІБ пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Падзяліцца

Апошнія запісы

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024

У Гродзенскай вобласці - найхутчэйшы рост цэн на прадукты. Што стала есці даражэй?

Найхутчэйшы рост цэн на харчовую прадукцыю ў Беларусі назіраецца ў Гродзенскай вобласці. За першы квартал…

2 мая 2024

Школьнікі з Гродна наведалі ізалятар і стрым з вязнем гродзенскай турмы

Гродзенскіх школьнікаў прывялі ў ізалятар часовага ўтрымання. Гэта адбылося ў межах экскурсіі, паведаміла прэс-служба Упраўлення…

2 мая 2024

У цэнтры Гродна заканчваюць будаваць буйны офіс для айцішнікаў

У цэнтры Гродна дабудоўваюць офіс IT-кампаніі “Афранс”. Ён будзе складацца з двух будынкаў на вуліцы…

2 мая 2024