Здароўе і спорт

Гродзенец Уладзіслаў Ядэшка стаў чэмпіёнам Еўропы па тайскім боксе

Уладзіслаў Ядэшка — трэнер «Байцоўскага клуба» і выхаванец іншага гродзенскага байца Дзмітрыя Варца — стаў найлепшым на чэмпіянаце Еўропы 14−22 кастрычніка ў Парыжы. У фінале гродзенец перамог байца з Турцыі.

Уладзіслаў выступаў у вагавай катэгорыі 63,5 кг. У першай бойцы гродзенец адолеў спартсмена з Фінляндыі Яна Бьёркскага. У фінале Ядэшка біўся з турэцкім байцом Антэплi Анурам і ўзяў перамогу накаўтам.

«На чэмпіянаце Еўропы згодна з лёсаваннем у мяне былі два баі, у якіх я атрымаў перамогу, хоць у фінальным хацелі засудзіць. Але мне ўдалося даказаць, што я лепшы, і другі раз стаць чэмпіёнам Еўропы. Золата чэмпіянату прысвячаю свайму трэнеру Дзмітрыю Варцу», — распавядае Уладзіслаў.

Сёння 19-гадовы Уладзіслаў Ядэшка з’яўляецца адным з лепшых маладых спартсменаў Беларусі па ўсходніх адзінаборствах. У Еўропе ён ужо быў чэмпіёнам не адзін раз, а вось на чэмпіянаце свету яшчэ не. У 2015 годзе ў Тайландзе гродзенцу ўдалося стаць другім.

«На чэмпіянаце Еўропы ў Францыi я паказаў трэнеру, што нешта ўмею і займаюся патрэбнай справай. Перамогі мне даюць стымул біцца далей. У 2018 хачу ўзяць золата чэмпіянату свету», — дадаў хлопец.

[irp posts="21 938″ name="Гродзенскі баец Дзмітрый Варац стаў чэмпіёнам свету па муай-тай"]

Уладзіслаў Ядэшка не толькі трэніруецца ў Дзмітрыя Варца, але і сам працуе з маладымі спартсменамі. Зараз у чэмпіёна Еўропы ў групе больш за 20 дзяцей і дзяўчат.

Варта адзначыць, што стрыечны дзядуля Уладзіслава — гэта вядомы гродзенскi баскетбаліст і трэнер Іван Ядэшка, які ў 1972 годзе ў складзе зборнай СССР стаў Алімпійскім чэмпіёнам.

Трэнерскі штаб «Байцоўскага клуба» і сам Уладзіслаў Ядэшка дзякуюць фірме Лама Голд за спонсарскую дапамогу і магчымасць выступіць на чэмпіянаце Еўропы.

Падзяліцца
Меткі: відэаспорт

Апошнія запісы

Стала вядома, які расіянін выкупіў сінагогу ў Слоніме. Прыбыткі яго кампаніі вылічваюцца мільёнамі еўра

Будынак былой сінагогі ў Слоніме выкупіў дырэктар расійскага акцыянернага таварыства “Агенцтва Развіцця Перспектыўных Тэхналогій” (АРПТ).…

6 мая 2024

Затрыманні ў Лідзе, завочныя суды, абскарджанне штрафу. Як прайшоў тыдзень у Гродне і вобласці

У Лідзе прайшлі масавыя затрыманні на дзяржпрадпрыемствах і прыватных фірмах. Трох гродзенцаў будуць судзіць завочна.…

6 мая 2024

Кампазітара родам з Гродна ўзнагародзілі найвышэйшым ордэнам Польшчы

Ураджэнца Гродна кампазітара Ежы Максімюка ўзнагародзілі найвышэйшай дзяржаўнай узнагародай Польшчы – ордэнам Белага Арла. Гэта…

6 мая 2024

Кіберпартызаны атакавалі «Гродна Азот». Яны выдаляюць дадзеныя, пакуль не вызваляць палітвязняў

На “Гродна Азот” 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў…

3 мая 2024

Супраць гродзенскага актывіста пачалі спецвытворчасць. У чым яго абвінавачваюць?

Гродзенец Ежы Грыгенча патрапіў пад спецвытворчасць. Працэс супраць мужчыны пачалі 2 траўня 2024 года. Ежы…

3 мая 2024

Цана сэрвіснага збору ў візавых цэнтрах Гродзенскай вобласці вырасла. Колькі зараз трэба заплаціць?

Польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе паднялі цэну сэрвіснага збору. Зараз пры падачы на…

3 мая 2024