Напярэдадні Дзядоў каля 30 прадстаўнікоў Саюза палякаў на Беларусі выйшлі на ўборку вайсковых могілак на вуліцы Белуша, дзе пахаваныя таксама абаронцы Гродна розных часоў.
Пасля ўборкі на Белуша, гродзенцы сталі пераходзіць на старыя каталіцкія могілкі, якiя знаходзяцца побач. Там яны таксама прыбіралі апалае лісце і смецце.
У канцы кастрычніка, напярэдадні Дзядоў, у Беларусі традыцыйна прыбіраюць на могілках.