Ужо два тыдні ў гіпермаркеце «АЛМІ» на Касманаўтаў працуе другі Burger King ў Гродне. Кіраўніцтва сеткі рэстаранаў хуткага харчавання вялікай падзеі з адкрыцця не рабіла і таму для некаторых гродзенцаў наяўнасць новай установы стала вялікім здзіўленнем.
Новы Burger King адрозніваецца ад першага ў горадзе, тым што мае больш месца, наяўнасць дзіцячага кутка і паслугі «Кінг Драйв» — абслугоўвання кліентаў у аўтамабілях. Такая паслуга запрацуе ўжо да канца кастрычніка.
З новай паслугай рэстаран хуткага харчавання на Касманаўтаў будзе працаваць з 5-й ранiцы да 2-й гадзіны ночы.