На вуліцы Дубко ў так званым «квартале правасуддзя», дзе ўжо працуюць раённыя суд і пракуратура, абласная падатковая, упраўленне Дэпартамента аховы, МНС і міліцыя, на пачатку 2018 года скончаць будынак упраўлення прымусовага выканання галоўнага ўпраўлення юстыцыі Гродзенскага аблвыканкама.
Працы над будаўніцтвам аб’екта пачаліся ўвесну 2017 года, скончыць iх плануюць у пачатку 2018 года.
На сённяшні дзень упраўленне юстыцыі вобласці знаходзіцца на вуліцы Ажэшкі, 3 у будынку аблвыканкама.