З 23 па 28 кастрычніка ў Гродне пройдзе міжнародны фестываль дакументальнага кіно па правах чалавека WATCH DOCS. На працягу 6 дзён вы зможаце пазнаёміцца з новымі стужкамі сусветна вядомых дакументалістаў з Еўропы і не толькі.
Фестываль WATCH DOCS праводзіцца ў Гродне ўжо другі раз. Ён прыйшоў да нас з Польшчы, дзе ўсё пачалося ў 2001 годзе. У сваім фармаце фестываль адзін з самых буйных у свеце.
Праграма гродзенскага фестывалю
Панядзелак, 23.10, 20.00
“Катастрофа”, 55’ (Расія 2016)
Месца правядзення: Цэнтр адпачынку і развіцця “Партал”, вул. Вялікая Траецкая 31
Фільм пра лёсы людзей, якіх жыццё абяднала з катастрофай гідраэлектрастанцыя на рацэ Енісэй, адна з самых буйных на тэрыторыі былогага Савецкага саюза. Катастрофа адбылася ў 2009 годзе, ў выніку загінула 75 чалавек.
Аўторак, 24.10, 20.00
“Зламаныя – жаночая турма ў Хохенэку”, 7’ (Германія 2015)
“Лічачы дні”, 15’ (ЗША 2016)
“Матонге”, 13’ (Бельгія 2015)
“Мая дачка Нора”, 16’ (Бельгія, Францыя 2016)
“Цырымонія”, 5’ (Новая Зеландыя 2015)
Месца правядзення: веган-бар “Несцерка”, вул. Маставая 35
Што абядноўвае афрыканскую швачку, жанчын, якія прайшлі праз турму ці дзяўчыну, якая выехала з Бельгіі ў Сірыю каб прыняць удзел у Святой вайне? Серыя кароткаметражных дакументалак, якія прысвечаны жанчынам з самых розных куткоў свету.
Серада, 25.20, 20.00
“Адкуль бярэцца пыл і куды знікаюць грошы”, 98’ (Эстонія 2013)
Месца правядзення: ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, вул. Будзёнага 48а-86
Дакументальная стужка пра тры з паловай гады падрыхтоўкі грандыёзнага палітычнага шоў «З’езд партыі «Адзіная Эстонія»».
Чацвер, 26.10, 20.00
“Чыстыя”, 87’ (Ізраіль, Вялікабрытанія, Ірландыя, Нарвегія 2016)
Месца правядзення: Цэнтр гарадскога жыцця Гродна, вул. Савецкая 3
Фільм пра небяспечныя сувязі палітычных элітаў і стадыённых хуліганаў, пра два гады з жыцця Бельтару Еразаліма.
Пятніца, 27.10, 19.00
“Гулаг: цяжкія ўспаміны”, 44’ (Германія 2016)
Месца правядзення: ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, вул. Будзёнага 48а-86
Пытанне гістарычнай памяці ў расійскім грамадстве – скаладанае. Яшчэ больш скаладанае, калі на яе пачынае ўплываць дзяржава. У фільме мы пазнаёмімся з былым вязням гулагу ў Перме, з вартаўніком і замежнымі валанцёрамі, якія зараз працуюць на яго тэрыторыі.
Субота, 28.10
13.00 Жывая бібліятэка
17.30 “Гарадскія каўбоі”, 30’ (Польшча 2016)
Месца правядзення: Дом46, вул. Лелевеля 46
Для шматлікіх Ірландыя – гэта зялёная выспа дабрабыту. Аднак фільм “Гарадскія кўбоі” паказвае жыццё на яе з зусім іншага боку.
Сачыць за абнаўленнямі можна ў суполках у ВК і ФБ.
Арганізатарамі фестываля ў Гродне з’яўляюцца ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, пры падтрымцы інфо-парталу Hrodna.life, веган-бара “Несцерка”, Цэнтра адпачынку і развіцця “Партал”, Жывой бібліятэкі Беларусі і Цэнтра гарадскога жыцця Гродна.