Людзі і справы

У Гродне з’явілася прыватнае дэтэктыўнае агенцтва: чым яно займаецца?

З пачатку восенi ў Гродне пачало працу першае прыватне дэтэктыўнае агенцтва. За месяц дзейнасці яго паслугамі ўжо паспелі скарыстацца некаторыя гараджане. Чым займаюцца гродзенскія прыватныя дэтэктывы, даведваўся Hrodna.life.

Да нядаўняга часу ў Гродзенскай вобласці прыватныя дэтэктывы былі толькі ў Лідзе. Цяпер ёсць і ў Гродне. Прыватныя дэтэктывы гэта звычайна юрысты або былыя прадстаўнікі дзяржаўных органаў, якія добра знаёмыя з заканадаўствам. Гэта тыя, хто за кароткі час умеюць знайсці патрэбную і, галоўнае, праўдзівую інфармацыю.

Галоўнае — поўная ананімнасць

Асаблівасцю працы любога прыватнага дэтэктыва і дэтэктыўных агенцтваў з’яўляецца поўная ананімнасць. Cпецыялісты па просьбах кліентаў вызначаюць месцазнаходжанне чалавека, правяраюць дакладнасць звестак, збіраюць поўную інфармацыю пра асобы або арганізацыі. У паслугі прыватных дэтэктываў уваходзіць таксама сачэнне, выяўленне шлюбных здрад і многае іншае.

«Асноўная маса людзей звяртаецца да нас з пытаннямі менавіта шлюбнай нявернасці. А таксама бацькі дзяўчат, якія непакояцца за здароўе дачок і падазраюць мужоў альбо ў гвалце, альбо ў здрадзе, — распавядае Рустам, прадстаўнік прыватнага дэтэктыўнага агенцтва ў Гродне. — Многія нагледзяцца праграмы „Шлюбнае чытво“ і прыходзяць да нас з просьбай знайсці і прадаставіць фатаграфіі, відэа здрады або яшчэ чаго-небудзь. Усе як адзін хочуць бачыць факты. Мы тлумачым, што гэты від дзейнасці ў Беларусі дазволены толькі супрацоўнікам органаў унутраных спраў. Мы можам усё рабіць толькі візуальна: выяўляць дынаміку наведваемых месцаў, канспектаваць, размаўляць з людзьмі і г. д.»

Прафесія — новая, пытанняў - шмат

У Беларусі для працы прыватным дэтэктывам не трэба спецыяльнага сертыфіката або ліцэнзіі. Гэты від дзейнасці ў рэспубліканскім класіфікатары з’явіўся нядаўна і таму ў працы прыватных дэтэктываў узнікае яшчэ мноства пытанняў. Напрыклад, расiйскія прыватныя дэтэктыўныя агенцтвы атрымліваюць ліцэнзію ў МУС і ім нашмат прасцей працаваць з кліентамі, чым беларускім калегам.

«Дэтэктыўныя агенцтвы запатрабаваныя ў Беларусі. Акрамя выяўлення шлюбнай здрады карыстаецца попытам пошук даўжнікоў: людзей і арганізацый. Быў нядаўна ў нас чалавек, які папрасіў скласці яму генеалагічнае дрэва. Звярталіся нават людзі з пытаннямі, як пенсіянерам, якія падчас ВАВ былі вывезены ў Германію, сабраць дакументы, а таксама атрымаць дапамогу з-за мяжы. Вельмі розныя пытанні і просьбы», — дадаў Рустам.

Звярталіся да гродзенскіх дэтэктываў нават кліенты з іншых краін. Напрыклад, адна жанчына хацела праверыць, чым займаецца яе муж у камандзіроўцы ў Гродне.

Trevor Brown
Кошт на паслугі прыватных дэтэктываў фарміруецца ў залежнасці ад выдаткаванага часу і складанасці праблемы. Кантакты можна знайсці ў інтэрнэце.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Новы экстрым у Гродне: каля гандлёвага цэнтра катаюць на дрыфт-трайках

Частку ўнутранай паркоўкі гандлёвага цэнтра OldCity аддалі пад арэнду дрыфт-трайкаў. Пакатацца за плату зможа любы ахвочы,…

9 мая 2024

Да двух сутак. Як беларусы стаяць у чэргах на мяжы 9 траўня

У пачатку вялікіх выхадных у Беларусі чэргі на мяжы зноў выраслі - на гэты раз…

9 мая 2024

Нешта пайшло не так: у Гродне закрываюць бар VIP, які толькі адкрыўся

У Гродне закрываецца "VIP bar" на Дзяржынскага, 8А - не прапрацаваўшы і двух месяцаў. Ён…

9 мая 2024

Краму «АвтоЗапчасти» ў Гродне зноў хочуць збанкруціць. Гаспадар скардзіўся на АМАП

Фірму-уладальніка крамы "АвтоЗапчасти" ў Гродне, ТАА "Рукша", зноў хочуць збанкруціць. Банкруцтва хочуць прызнаць праз эканамічны…

8 мая 2024

На літоўска-беларускай мяжы затрымалі два Tesla Cybertruck: падазраюць, што іх везлі ў Расію

Два новенькія электрычныя пікапы Tesla Cybertruck 2023 года выпуску затрымалі літоўскія мытнікі 7 траўня ў…

8 мая 2024

Пад Беняконямі можна набыць запраўку і гатэль. Прадавец нечаканы — «Беларускае марское параходства»

Будынак запраўкі “Газпрамнафты”, а таксама матэль і кафэ ля самай беларуска-літоўскай мяжы прадаюць з аўкцыёну.…

8 мая 2024