Паслухаць і абмеркаваць канферэнцыю TEDWomen-2017, што сёлета адбудзецца ў Новым Арлеане, ЗША, змогуць і гродзенскія аматры вартых ідэй і англійскай мовы. Тэма канфэрэнцыі - масты, каторыя мы будуем, перасякаем і нават … запісваем. Гродзенскі прагляд пройдзе 4 лістапада. Удзел у мерапрыемстве бясплатны, патрабуецца папярэдняя рэгістрацыя.

Праграма сёлетняга абмеркавання ўжо з’явілася на старонцы TEDWomen-2017. У ёй — выступы прадпрымальнікаў, наватараў, мастакоў і актывістаў, лідэраў думкі ад бізнэсу і грамадзянскай супольнасці, мостабудаўнікоў з усяго свету.

«На TEDWomen-2017 мы будзем даследаваць шматлікія аспекты тэмы гэтага года — „Масты“. Бо раздзяленне ў наш час пашыраецца, а выклікі да сусветнай супольнасці растуць».

Таму, меркаваннем арганізатараў, тэма «мастоў» паміж рознымі людзімі, культурамі і прасторамі робіцца ўсё больш актуальнай.

Жывая трансляцыя TEDWomen-2017 пройдзе ў Гродне

Каб далучыцца да прагляду канферэнцыі ў Гродне, трэба зарэгістравацца па спасылцы. Трансляцыя будзе весціся без перакладу і субтытраў, па-англійску. Пачатак падзеі а 14:00 у суботу, 4 лістапада, заканчэнне — прыблізна, а 20:00. Пройдзе трансляцыя ў Цэнтры гарадскога жыцця (вул. Савецкая, 3). Абнаўленне інфармацыі шукайце ў суполцы мерапрыемства.

Жывая трансляцыя TEDWomen-2017 пройдзе ў Гродне

У Гродне шырокі прагляд жывой трансляцыі TEDWomen пройдзе ўжо другі раз. Летась удзельнікі сустрэчы далучыліся да канферэнцыі ў Сан-Францыска і абмяркавалі тэмы часу і таймінгу.

[irp posts="2584″ name=""Мы на цэлае жыццё адсталі?" У Цэнтры гарадскога жыцця адбыўся TEDхHrodnaWomen"]

Таксама гродзенская TED-суполка двойчы праводзіла ў горадзе «жывыя» мерапрыемствы TEDxYouth, дзе выступалі беларускія спікеры.


Сусветная супольнасць TEDWomen аб’ядноўвае жанчын і мужчын, што зацікаўлены ў вывучэнні пераменаў у сучасным жыцці ды ідэй, што робяцца іх каталізатарамі. Канферэнцыі TEDWomen уяўляюць сабой трохдзённыя мерапрыемствы і складаюцца з выступаў, семінараў і дыскусій на абраную тэму.