Сёлета свята Пакроваў праваслаўныя вернiкi адзначаюць 14 кастрычніка, адначасова са 110-годдзем асвячэння Свята-Пакроўскага сабору. Ужо трэці год запар пасля святочнай літургіі і хрэснага ходу праходзіць і «Пакроўскі кірмаш». Гэтым разам на свята ў Гродна прыехаў вядомы этна-гурт «Рада».
Адзначаць Пакры — гэта народная традыцыя для праваслаўных вернікаў, якая стагоддзямі існавала на Беларусі. У Гродне гэтае свята ў вернікаў лічыцца адным з самых важных. Менавіта ў гэты дзень у галоўным праваслаўным храме горада збіраецца вялікая колькасць людзей. У гэтым годзе супала, што разам з Пакроўскім святам адзначаюць і 110-годдзе з Дня асвячэння галоўнага праваслаўнага храма горада.
«Гэты год вельмi важны для нас, бо мы адзначаем гадавiну са Дня асвячэння нашага сабору. Святкаваннi пачалiся яшчэ раней. Першае, што мы зрабiлi, правялi cустрэчу ў нашай актавай зале, дзе паказалі прэзентацыю са старымі здымкамі сабора. Узгадвалі гістарычны шлях, а таксама казалі пра ролю тых ці іншых людзей у жыццi сабора, — распавядае настаяцель Свята-Пакроўскага сабора протаіерэй Георгій Рой. — А галоўная падзея свята, гэта святочная літургія, хрэсны ход і сустрэча, куды запрашаем прыхаджан і гараджан. З часам так артымалася, што Гасподзь вызначыў наш сабор стаць галоўным праваслаўным храмам у горадзе i канечне, мы захоўваем традыцыi тых людзей, якiя баранiлi, працавалi, прыходзiлi i малiлiся ў наш сабор. Гэта сёння для наш святы доўг».
Ужо 4 лістапада прыхаджане Свята-Пакроўскага сабора будуць адзначаць чарговую гучную дату — 110-годдзе царкоўнага хору.