На перніку — алень святога Губерта, на ўпакоўцы — гравюра Макоўскага. «Гродзенскі пернік» з’явіўся ў абноўленым варыянце

Аўтэнтычны рэцэпт гродзенскага перніка не захаваўся, хаця згадкі пра яго ёсць у гістарычных крыніцах. Аднавіць прысмак і надаць яму мясцовы каларыт вырашылі на «Гроднахлебпраме». Дзеля таго распрацавалі новую рэцэптуру і паклапаціліся аб прывабнай упакоўцы для брэндавай смакоткі.

«Цеста гатуецца з мукі, мёду, цукру ды іншых класічных складнікаў. Адметнасцю новага рэцэпта сталі „сухія духі“ — сумесь прыправаў і спецыяў. Тут ёсць мускатны арэх, імбір, карыца, тмін і каляндра», — распавяла майстар кандытарскага цэха Святлана Рымша.

Святлана Рымша
Навінкай стала і тое, што новы гродзенскі пернік зараз выпякаюць адразу з начыннем. Звычайна гэта яблычнае павідла.

«Теста замешваеццца, а пасля раздзелваецца на раскатачнай машыне. Каб атрымаць адбітак аленя, выкарыстоўваем разную дошку. Выпечаныя пернікі ўручную, пэндзлямі, пакрываем увараным цукровым сіропам. Пасля высыхання глазур робіцца паўпразрыста-белай», — тлумачыць Святлана.

Выпякаюцца «Гродзенскія пернікі» невялікімі партыямі па 5−10 штук.


Да слова, «штучныя» распісныя пернікі ўжо больш за год радуюць гродзенцаў на розныя святы. Зімой іх робяць у выглядзе снегавікоў і ялінак, да жаночага дня — у выглядзе васьмёрак, а да свята абаронцаў - у форме зорак. Да восеньскага свята, Дня маці, кандытары «Гроднахлебпрама» падрыхтавалі пернікі ў выглядзе кветак і сардэчак з надпісамі «Люблю!» і «Цалую!»

Падзяліцца

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025