Чарговую яўрэйскую мацэву знайшлі ў цэнтры горада 11 кастрычніка. Яе знайшлі на тэрыторыі Старога замка, у тым меcцы, дзе раней стаяла савецкая сталярня.
Верагодна, мацэву выкарысталі для падмурка сталярнi, якая будавалі ў канцы 1950-х, калі руйнаваліся адныя з самых вялікіх яўрэйскіх могілак у Гродне. На месцы могілак цяпер знаходзіцца ЦСК «Нёман».
За апошнія некалькі месяцаў у цэнтры горада гродзенцы не раз знаходзілі яўрэйскія надмагільныя камяні. Аб знаходках гараджане паведамляюць альбо журналістам, альбо адразу вязуць пад сінагогу, дзе ўтварыўся своеасаблівы музей надмагільных камянёў. Верагодна, гродзенцы будуць знаходзіць мацэвы і далей, бо аб’екты, пабудаваныя ў 1950-х і 1960-х, дзе выкарыстоўваліся надмагільныя камяні, зараз рэканструююцца або зносяцца.
Старшыня гродзенскай іудзейскай абшчыны Барыс Квяткоўскі і рабін Іцхак Кофман лічаць, што знойдзеныя мацэвы трэба несці не пад сінагогу, а адразу на Занёманскiя могілкi. Транспартам абшчына забяспечыць не можа. Яе прадстаўнiкi просяць гараджан паставіцца з павагай да багатай гісторыі яўрэйства на Гродзенскай зямлі і самастойна праяўляць актыўнасць.
Яўрэяў у Гродне хавалi на Старых і на Новых могілках. Новыя яўрэйскія могілкі, якiм, нягледзячы на назву, было некалькі сотняў гадоў, знішчылі ў канцы 1950-х гадоў. Помнікі і надмагільныя пліты, па ўспамінах відавочцаў, пайшлі на ўмацаванне пастамента Леніну, а таксама «разнесліся» па гаспадарках шматлiкiх гродзенцаў. На месцы могiлак пазней быў пабудаваны стадыён «Чырвоны Сцяг». Часткова перапахавалі парэшткі толькі падчас рэканструкцыі стадыёна ў 2000-х гадах — ды і тады без скандалу не абышлося. Пасля рэканструкцыі гродзенскай яўрэйскай абшчыне ўдалося ўсталяваць памятную шыльду на агароджы спартыўнага комплексу.
На месцы іншых могілак, якiя знаходзілася ў цэнтры горада, зараз аўтастаянка i дзіцячы сад па вулiцы Вялiкай Траецкай. Перапахавання ў савецкі час ніхто не рабіў, бо нашчадкі тых, хто спачывае на могілках, былі знішчаны нацыстамі ў гады халакоста. Разбурэннне могiлак пачалi яшчэ немцы падчас Другой сусветнай вайны.
У пасляваенныя гады савецкая ўлада згрэбла старыя косці, аскепкі помнікаў і зямлю — усё гэта перавезлі на тэрыторыю Занёманскiх яўрэйскіх могілак. Старажытныя магілы ператварыліся ў гару зямлі і бітага камення. Хоць Занёманскiя могілкі і зачынілі ў 1968 годзе, на іх можна ўбачыць даволі новую магілу аднаго з вязняў Гродзенскага гета — Рыгора Хасiда. Дзякуючы ўспамінам гэтага чалавека ўдалося даведацца пра жахлівыя зверствы нацыстаў на тэрыторыі Гродна.
У Гродне пачалі прадаваць «крамбл кукіс» — амерыканскае печыва з рознымі дадаткамі і салодкімі топінгамі.…
Сацсеткі панк-гурта з Гродна Dzieciukі і сам гэты надпіс у Беларусі прызналі "экстрэмісцкімі матэрыяламі". Паводле фармулёўкі…
У Гродне на продаж выставілі дом на 2-м Падольным завулку - па суседстве з рэстаранам…
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…