Тактычныя вучэнні з падраздзяленнямі Гродзенскай памежнай групы прайшлі 12 кастрычніка на ваенным палігоне Гожскі ў Гродзенскім раёне, паведамляе БЕЛТА. Паводле задумы, пагаршэнне эканамічнай сітуацыі ў памежных з Беларуссю раёнах сумежнай дзяржавы прывяло да ўзмацнення крыміналізацыі мясцовага насельніцтва. Супрацьпраўная дзейнасць арганізаваных злачынных груповак па кантрабандзе зброі і наркотыкаў набыла маштабы, якія становяцца рэальнай пагрозай нацыянальнай бяспекі.
Па сцэнары, на ўчастку адной з пагранічных застаў група асоб парушыла дзяржаўную мяжу Беларусі. «Пагранічны нарад уступіў у бой з ўзброенымі парушальнікамі. Для іх пошуку і ліквідацыі рашэннем начальніка памежнай групы ўжывалася рэзервовая памежная застава. Узбуйненыя памежныя нарады ў раёне пошуку арыентаваліся на інфармацыю, перададзеную з аўтажыраў і беспілотных лятальных апаратаў. Падчас затрымання парушальнікі аказвалі ўзброены супраціў памежнікам. У ходзе спецыяльных дзеянняў памежнікамі ўжывалася групавая зброя, а таксама выкарыстоўваліся браняваныя разведвальна-дазорныя машыны «, — пракаментавалі ў Дзяржпагранкамітэце.
Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…
У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…
Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…
Сцэнічны комплекс на святкаванне Дня Перамогі ў Гродне 9 траўня абыйдзецца гарадскому бюджэту ў 12…
Непаўналетняга падлетка з Гродзенскага раёна спрабавалі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё алкаголю ў грамадскім…
Салон прыгажосці Mateo запусціў праект «Незвычайная маці». Паўдзельнічаць у ім могуць жанчыны, якія выхоўваюць дзяцей…