Дадаць навіну
Пятніца, 24 лістапада 2017, 17:12

Гродзенскія памежнікі з браневікамі і дронамі змагаліся супраць крымінальнікаў з Еўропы. На вучэннях

 Тактычныя вучэнні з падраздзяленнямі Гродзенскай памежнай групы прайшлі 12 кастрычніка на ваенным палігоне Гожскі ў Гродзенскім раёне, паведамляе БЕЛТА. Паводле задумы, пагаршэнне эканамічнай сітуацыі ў памежных з Беларуссю раёнах сумежнай дзяржавы прывяло да ўзмацнення крыміналізацыі мясцовага насельніцтва. Супрацьпраўная дзейнасць арганізаваных злачынных груповак па кантрабандзе зброі і наркотыкаў набыла маштабы, якія становяцца рэальнай пагрозай нацыянальнай бяспекі.

Па сцэнары, на ўчастку адной з пагранічных застаў група асоб парушыла дзяржаўную мяжу Беларусі. “Пагранічны нарад уступіў у бой з ўзброенымі парушальнікамі. Для іх пошуку і ліквідацыі рашэннем начальніка памежнай групы ўжывалася рэзервовая памежная застава. Узбуйненыя памежныя нарады ў раёне пошуку арыентаваліся на інфармацыю, перададзеную з аўтажыраў і беспілотных лятальных апаратаў. Падчас затрымання парушальнікі аказвалі ўзброены супраціў памежнікам. У ходзе спецыяльных дзеянняў памежнікамі ўжывалася групавая зброя, а таксама выкарыстоўваліся браняваныя разведвальна-дазорныя машыны “, – пракаментавалі ў  Дзяржпагранкамітэце.

 

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары

0

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: