У пачатку кастрычнiка адміністрацыя СЭЗ сумесна з крэатыўнай студыяй Broadminded выпусцілі прэзентацыйны відэаролік аб інвестыцыйным, прамысловым і турыстычным патэнцыяле Гродзенскай вобласці, свабоднай эканамічнай зоны «Гроднаінвест» і турысцка-рэкрэацыйнага парку «Аўгустоўскі канал».

Даведка

Свабодная эканамічная зона «Гроднаінвест» была створана ў 2002 годзе і з’яўляецца адной з самых дынамічна развіваючых СЭЗ у Беларусі. Мэтай стварэння СЭЗ «Гроднаінвест» з’яўляецца прыцягненне айчынных і замежных інвестыцый, ўкараненне сучасных тэхналогій, нарошчванне экспартнага патэнцыялу, стварэнне і развіццё імпартазамяшчальных вытворчасцяў, эфектыўнае выкарыстанне наяўных вытворчых магутнасцяў, новых працоўных месцаў.

Сёння СЭЗ «Гроднаінвест» — гэта 3,5 тыс. га зямельных участкаў з развітой інфраструктурай, прэферэнцыйны рэжым падаткаабкладання, комплексная падтрымка інвестараў па прынцыпе «Аднаго акна» і больш за 70 дзеючых рэзідэнтаў з аб’ёмам інвестыцый больш за 1 млрд. долараў ЗША.