Разборка частак кансервацыі абарончай сцяны Старога замка ў Гродне пачалася 12 кастрычніка. За некалькі дзён працоўныя павінны разабраць частку ўмацавання, якая надбудоўвалася ў польскі і савецкі перыяды. Працы вядуцца згодна з праектам рэканструкцыі.

Вялікія камяні ад сцяны будаўнікі збіраюць у адным месцы, у будучыні яны будуць выкарыстаныя пры рэканструкцыі.

Нагадаем, рэканструкцыяй Старога замка займаюцца гродзенскія будаўнічыя арганізацыі «Гроднапрамбуд» і «Гроднажылбуд». У аснове работ — праект Уладзіміра Бачкова, які прадугледжвае аднаўленне замку часоў Стэфана Баторыя.

Чытайце яшчэ:  «Прывітанне» з векавой мінуўшчыны. Падчас рэканструкцыі Старога замка будаўнікі раскрылі плітку XVI стагоддзя

Чытайце яшчэ:  Стары замак працягваюць рыхтаваць да маштабнай рэканструкцыі