Горад

Усё зменіцца, але той самы чабурэк застанецца. Новы арандатар «Чабурэчнай» распавёў пра будучыню ўстановы

Да канца года на месцы вядомай гродзенскай «Чабурэчнай» павінна з’явіцца новая ўстанова. Пра тое, што з’явіцца на месцы культавай забягалаўкі, распавёў Hrodna.life новы арандатар памяшкання Павел.

«Чабурэчная» на вуліцы Ажэшкі была зачыненая ў сярэдзіне верасня. Там памяняўся арандатар. Новы гаспадар плануе палепшыць ўстанову каб прыцягнуць новых кліентаў.

«Гродзенцам не варта турбавацца. Той самы чабурэк застанецца, але мы дадамо і іншыя стравы — сушы, піцу, — распавядае новы арандатар Павел. — Мы хочам зрабіць добрую ўстанову ў цэнтры Гродна: давесці да ладу тое што было і дадаць чагосьці новага.

На мой погляд, установа ў такім месцы павінна выглядаць значна лепш. Спадзяемся здзівіць жыхароў і гасцей горада навінкай, у першую чаргу сэрвісам і якасцю".

«Чабурэчная» на Ажэшкі праіснавала шмат гадоў, яна адкрылася яшчэ ў савецкі час. За доўгія гады ўстанова паспела стаць культавым месцам, якое палюбілі многія гараджане.

«Цяпер над інтэр'ерам працуюць дызайнеры. Важна прывесці гэта месца ў парадак. У любым выпадку будзе лепш, чым было. Спадзяюся, да нас будуць прыходзіць і тыя людзі, якія раней „Чабурэчную“ абыходзілі», — дадаў Павел.

З назвай новай установы арандатар яшчэ не вырашыў. Яна можа змяніцца. Адкрыецца новае кафэ да канца 2017 года.

Падзяліцца
Меткі: ежамесцы

Апошнія запісы

У святкаванні Дня перамогі задзейнічаюць жывёлін. Удзельнічае і каза з Гродзенскага заапарка

У акцыях на 9 траўня, прысвечаных святкаванню 80-годдзя перамогі, вырашылі задзейнічаць жывёл. Сабаку па мянушцы…

9 мая 2025

Аркі на Савецкай ужо ўпрыгожылі кветкамі - гараджане параўноўваюць вуліцу з «маленькай Галандыяй»

Супрацоўнікі "Гродназелянбуда" ўжо ўпрыгожваюць аркі на Савецкай кветкамі. У сацсетках з'яўляецца ўсё больш відэа з…

9 мая 2025

Над гродзенскім піўзаводам устанавілі флюгер з сімвалічнай датай. Яго аўтар — знакаміты каваль

У траўні на даху комплексу «Бровар Гродна» з'явіўся флюгер. Пры рэстаўрацыі гродзенскага піўзавода інвестару было…

9 мая 2025

Гродзенец знайшоў рэдкія здымкі горада часоў Першай сусветнай вайны

Гродзенскі краязнаўца Аляксандр Перагудаў знайшоў у расійскіх фондах шэраг малавядомых здымкаў Гродна часоў Першай сусветнай…

8 мая 2025

Праўладны Telegram-канал сцвярджае, што ў Гродне няма праблем з бульбай. Гараджане абурыліся

У траўні беларусы сталі актыўна абмяркоўваць знікненне бульбы з паліц у крамах. Звярнулі ўвагу і…

7 мая 2025

У Беларусі скарачаецца насельніцтва, у Гродне і Лідзе — расце

Гарадское і сельскае насельніцтва Беларусі скарачаецца. Згодна з Белстатам, у Гродне і Лідзе сітуацыя выглядае…

7 мая 2025