Летась гродзенская мастачка Іна Папаратная перамагла ў конкурсе ілюстратараў дзіцячых кніг, а сёлета ў кастрычніку з’явілася першая кніжка з яе ілюстрацыямі “Собака Фрося и ее люди” Святланы Лаўровай. “Мая першая кніжка! Яшчэ вачамі не бачыла і рукамі не кранала! Вельмі радасна і нечакана. Хаця і чакана” – пісала Іна ў ў сацсетках  2 кастрычніка. Пра сабаку Фросю і ды іншыя змены ў творчым жыцці Іна расказала Hrodna.life

Перамога ў конкурсе “Новая детская книга” застала Іну на вялікім тэрміне цяжарнасці і дала права праілюстраваць адну з кніжак выдавецтва “Росмен”. Такім чынам, ад лістапада чакала Іна адразу дваіх – уласнае чацвёртае дзіцятка і  героя кнігі, жыццё каторага трэба было намаляваць.

Чытайце яшчэ:  "Карцінкі", што прынеслі гродзенскай мастачцы перамогу, можна пабачыць у "Кронане"

Дачушка з’явілася на свет ў снежні. Мама-мастачка падзялілася яе ўласнаручна намаляваным партрэтам.

Сабака Фрося і яе аўтарка. Першая кніжка з ілюстрацыямі гродзенскай мастачкі Іны Папаратнай пабачыла свет
“Знаёмцеся. Наша Анютка. Есць і спіць. Спіць і есць. Мы ўсе цябе вельмі любім і даражым вельмі”

Другая гераіня гэтага года – сабака Фрося, мільгнула ў стужцы Іны ўжо ў маі.

Сабака Фрося і яе аўтарка. Першая кніжка з ілюстрацыямі гродзенскай мастачкі Іны Папаратнай пабачыла свет
“У выдавецтве запыталі, якія кнігі мне б хацелася ілюстраваць, якія тэмы мне блізкія. Паслухалі – і прапанавалі намаляваць Фросю”

“У кнізе класна, ярка апісана гэтая сабачка: ёй жыць цікава, а нават калі сумна, яна ўсё роўна, хоць і мімаволі знойдзе прыгоды. Знешні выгляд пароды басет вельмі асаблівы, выразны – хаця трохі сумны. Але для Фросі аказалася нескладана дамаляваць ўсмешку.”

Сабака Фрося і яе аўтарка. Першая кніжка з ілюстрацыямі гродзенскай мастачкі Іны Папаратнай пабачыла свет
Ілюстрацыя са старонкі ozon.ru

Сакрэт таго, што з чатырма дзецьмі ўдаецца яшчэ і працаваць, вельмі просты, мяркуе Іна. “Мне заўжды дапамагае і падтрымлівае муж. І я вельмі шчаслівая”.

Калі Іна  малявала кнігу пра Фросю, перад сном  чытала аб прыгодах сабачкі сваім дзецям. Ім падабалася, смяяліся.

-А пакажы карцінкі – прасілі малыя

-Тут карцінак яшчэ няма, я іх толькі малюю – адказвала мама.

Сабака Фрося і яе аўтарка. Першая кніжка з ілюстрацыямі гродзенскай мастачкі Іны Папаратнай пабачыла свет

І вось зараз, напачатку кастрычніка, кніга пабачыла свет.

“Першая кніга для мяне – падзея асаблівая. Дасведчаныя ілюстратары кажуць, што гэта наогул цуд – трымаць у руках уласную выдадзеную кнігу. Вядома, прызнанне ў асяроддзі ілюстратараў і проста гледачоў – гэта таксама вельмі важна. Добрыя словы, пахвала, зваротная сувязь – гэта ж наогул “ежа” мастака”.

З ілюстраваннем дзіцячых кніг, мяркуе Іна, яна знайшла сваю сцежку ў творчасці. “Яшчэ калі  закончвала каледж мастацтваў, то малявала ілюстрацыі да кніг. Нават  дыпломнай працай былі ілюстрацыі да “Хронік Нарніі”. Таму  магу сказаць дакладна – кніга і ўсё, што з ёй звязана – адназначна маё.”

Зараз Іна супрацоўнічае яшчэ і з дзіцячым часопісам “Крынічка” ды малюе ілюстрацыі для календара на наступны год.

Што да кніжкі,  то яна  хутка з’явіцца і ў гродзенскіх кніжных крамах, каторыя  сочаць за навінкамі выдавецтва. Іна ўжо атрымала прапанову правесці ў адной з іх аўтограф-сесію. Застаецца толькі дачакацца, каб “Сабака Фрося і яе людзі” даехалі да Гродна.

Сабака Фрося і яе аўтарка. Першая кніжка з ілюстрацыямі гродзенскай мастачкі Іны Папаратнай пабачыла свет