Міжнародны Дзень татуіроўшчыка і татуіраваных людзей адзначылi ў Гродне 1 кастрычніка. У гэты дзень адкрылася новая тату-студыя «Iнкарнацыя». Да адкрыцця быў прымеркаваны невялікі канцэрт мясцовых гуртоў.
«Адмыслова рыхтавалі адкрыццё да гэтага дня, — распавядае кіраўнік студыі Вераніка Пермякова. — Наша студыя будзе ў Гродне самай вялікай. У нас ужо працуюць чатыры майстры».
У дзень адкрыцця каля новай студыi прайшоў канцэрт кавер-бэнда «Перекрёсток» і групы «PET NIHIL». Скончылася святкаванне фаер шоў.