Культавая «Чабурэчная» на вуліцы Ажэшкі ўжо тыдзень зачынена. Там ідзе рамонт. З апошнімі арандатарамі ўладальнік памяшкання не працягнуў супрацоўніцтва. Неўзабаве на месцы «Чабурэчнай» можа адкрыцца піцэрыя.

«Хутчэй за ўсё „Чабурэчнай“ там больш не будзе. Мы [два кампаньёны] не паразумеліся з уладальнікам памяшкання. Аб’ект ужо арандуюць новыя бізнесмены, — распавядае былы арандатар Юрый. — Уласнік памяшкання ўзяў і зачыніў нас імгненна. Калі атрымаецца, пераедзем у іншае месца».

[irp posts="23 236″ name="Чабурэкі па-гродзенску: рэканструкцыя 90-х і турыстычная атракцыя бязвізавага Гродна"]

«Чабурэчная» на вуліцы Ажэшкі праіснавала шмат гадоў, а была яна адчынена яшчэ ў савецкі час. За шмат гадоў установа стала культавым месцам, якое палюбілі многія гараджане.

Сыходзіць эпоха: у цэнтры Гродна замест "Чабурэчнай" можа адкрыцца піцэрыя