Культавая “Чабурэчная” на вуліцы Ажэшкі ўжо тыдзень зачынена. Там ідзе рамонт. З апошнімі арандатарамі ўладальнік памяшкання не працягнуў супрацоўніцтва. Неўзабаве на месцы “Чабурэчнай” можа адкрыцца піцэрыя.

“Хутчэй за ўсё “Чабурэчнай” там больш не будзе. Мы [два кампаньёны] не паразумеліся з уладальнікам памяшкання. Аб’ект ужо арандуюць новыя бізнесмены, – распавядае былы арандатар Юрый. – Уласнік памяшкання ўзяў і зачыніў нас імгненна. Калі атрымаецца, пераедзем у іншае месца”.

Чытайце яшчэ:  Чабурэкі па-гродзенску: рэканструкцыя 90-х і турыстычная атракцыя бязвізавага Гродна

“Чабурэчная” на вуліцы Ажэшкі праіснавала  шмат гадоў, а была яна адчынена яшчэ ў савецкі час.  За шмат гадоў установа стала культавым месцам, якое палюбілі многія гараджане.

Сыходзіць эпоха: у цэнтры Гродна замест "Чабурэчнай" можа адкрыцца піцэрыя