Спадчына

«Рабочыя ўсведамляюць адказнасць». Стары замак працягваюць рыхтаваць да рэканструкцыі

На тэрыторыі Старога замка другі тыдзень ідуць падрыхтоўчыя працы. Маштабная рэканструкцыя пачнецца ў бліжэйшы час. Работамі будуць займацца гродзенскія будаўнічыя арганізацыі «Гроднапрамбуд» і «Гроднажылбуд». У аснове работ — праект Уладзіміра Бачкова, які прадугледжвае аднаўленне замку часоў Стэфана Баторыя.

Зараз на Замкавай гары ўстанаўліваюць агароджу, а каля ўваходу ў замак валяць дрэвы. Рэканструкцыя Старога замка будзе доўжыцца некалькі гадоў. На першы этап грошы ўжо выдзелены.

«Асноўныя работы не пачнуцца, пакуль не будуць выкананы падрыхтоўчыя работы, — расказвае майстар „ГроднажылбудаІгар Яшчук. — Зараз галоўная задача — адгарадзіць пляцоўку і паваліць дрэвы. Рыхтуемся ў бліжэйшы час да заезду тэхнікі. Будзе зроблены дадатковы мост.

Нашыя рабочыя ўсведамляюць адказнасць, якая перад імі стаіць. Усе працы будуць весціся пад наглядам навуковых работнікаў. У нас ёсць ужо невялікі досвед падобных работ са старымі аб’ектамі. Напрыклад, будынак на Кірава ў цэнтры Гродна, комплекс у Свяцку і іншыя аб’екты».

У бліжэйшы час на тэрыторыі замка пачнуцца чарговыя археалагічныя раскопкі.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

На Юбілейным возеры ў Гродне з’явіцца «Князь Гедымін»

Для мадэрнізацыі пляжу на Юбілейным возеры купяць абсталяванне. Там з'явяцца гульнявы комплекс "Князь Гедымін" з…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025