Міжнародны фестываль дакументальнага кіно па правах чалавека WATCHDOCS шукае валанцёраў у Гродне

Табе цікавая тэма правоў чалавека? Ты хочаш развіваць сябе і стаць валанцёрам міжнароднага фестывалю? Хочаш навучыцца працаваць у камандзе, развіць арганізатарскія здольнасці? Міжнародны фестываль дакументальнага кіно па правах чалавека WATCHDOCS у Гродне шукае валанцёраў!

Міжнародны фестываль дакументальнага кіно па правах чалавека WATCHDOCS пройдзе з 23 па 28 кастрычніка і адбудзецца ў Гродне ў другі раз. Фестываль ужо больш за 15 гадоў праводзіцца ў Польшчы, трэці год у Беларусі. Ён з’яўляецца адным з найбуйнейшых фестываляў гэтай тэматыкі ў свеце.

У мінулым годзе гродзенскі фестываль сабраў больш за 100 гледачоў, прайшло 6 кінапаказаў. У гэтым годзе, акрамя самых кінапраглядаў, запланаваны і іншыя мерыпрыемствы, звязаныя з правамі чалавека, таму на валанцёраў чакаюць самыя розныя задачы на розных працэсах падрыхтоўкі і правядзення фестывалю: дапамога на месцы правядзення кінапраглядаў, піяр, дапамога ў вядзенні сацсетак, дызайн афішы, абвестак, дапамога ў падрыхтоўцы і правядзенні «Жывой бібліятэкі» ў рамках фестывалю, клопат пра гасцей фестывалю.

Калі ты хочаш стаць валанцёрам фестывалю — запоўні анлайн заяўку, у якой можаш пазначыць сферы, у якіх хацеў бы дапамагаць. На заяўкі арганізатары адкажуць да 2 кастрычніка.

Першая сустрэча каманды фестывалю адбудзецца 4 кастрычніка ў 20.00.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся па тэлефоне +375 292 557 914 (Вольга).

Арганізатарам фестывалю ў Гродне з’яўляецца ГА «Цэнтр «Трэці сектар»

Падзяліцца
Меткі: грамадства

Апошнія запісы

Банкруціцца гродзенская IT-кампанія, якая супрацоўнічала з фірмамі з Канады і ЗША

Гродзенская IT-кампанія "Цэнтр Прагрэсіўных Распрацовак" падала заяву аб банкруцтве. Доўг фірмы - амаль 302 тыс.…

12 мая 2025

Гатовы бізнэс: на «Куфар» прадаюць бота для запісу на польскую візу

На пляцоўцы «Куфар» з'явіліся аб'явы аб продажы гатовых ботаў, якія дапамагаюць адшукаць і заняць вольныя…

12 мая 2025

У Гродне прадаецца рэстаран «Сант Микеле»: прапрацаваў 2 гады

Італьянскі рэстаран "Сант Микеле" з піцамі і элементамі малекулярнай кухні выставілі на продаж. Пра прычыны…

12 мая 2025

У Поразаве адкрыюць Дом банкухі. Яна прызнана гісторыка-культурнай каштоўнасцю

У найбліжэйшыя месяцы ў Поразаве плануюць адкрыць Дом банкухі. Тут можна будзе паўдзельнічаць у майстар-класе…

10 мая 2025

На ўліку — 30 чалавек. Міліцыя ўладковае на сезонныя працы былых зняволеных

Міліцыя Гродна адпраўляе адбыўшых пакаранне на працы ў Гродзенскую агароднінную фабрыку. Зараз на ўліку ў…

10 мая 2025

Нерухомасць тыдня: у Гродне прадаюць кватэру на 16 паверсе з ільвом і дэкаратыўным камінам

На Дзевятоўцы прадаюць трохпакаёвую кватэру на апошнім паверсе 16-павярховага дома. Акрамя шыкоўнага выгляду на палі…

10 мая 2025