Цэлы тыдзень у Гродне будуць дзейнічаць зніжкі ў дзяржаўных аптэках. Такім чынам гродзенская «Фармацыя» вырашыла адзначыць міжнародны дзень фармацэўта — 25 верасня.
«З 2009 года ва ўсім свеце адзначаюць сусветны Дзень фармацэўта. У мінулым годзе гродзенскае прадпрыемства таксама падпісалася, але маштабных дзеянняў не было, — распавядае прадстаўнік „Фармацыi“ Ніна Шэрая. — У гэтым годзе мы вырашылі правесці тыдзень фармацэўта. У панядзелак мы пачалі з флэшмобу пад дэвізам „Рух — гэта жыццё“. Да нас далучыліся раённыя аптэкі. Працягваем тыдзень зніжкамі ў гродзенскіх аптэках. Будуць зніжкі ад 2% на імпарт і 5% на беларускія тавары. Таксама ў аптэках пройдуць дні здароўя».
Больш падрабязна пазнаёміцца з мерапрыемствамі прымеркаванымі да Сусветнага дня фармацэўта можна на сайце Гродзенскага РУП «Фармацыя».
https://www.instagram.com/p/BZeS7oHF-YT/?taken-by=raslkulevich